Грамадства

Былую жонку спевака Руслана Мусвідаса таксама судзілі за пратэсты

Справу Веранікі паводле «народнага» артыкула разглядаў суд Фрунзенскага раёна Менска 25 чэрвеня.

Вераніка Мусвідас. Фота з сацсетак

Вераніку — былую жонку спевака Руслана Мусвідаса, якога будуць судзіць за пратэсты, — таксама пераследуюць паводле артыкула за «актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

@nashanivanews Праўладнага спевака будуць судзіць за пратэсты #беларусь #лукашенко #концерт #витебский #витебск #базар #песня #бт #телевидение #тэлебачанне #минск ♬ Stranger Things (From "Stranger Things") - Remaster - Collosia

Працэс над жанчынай прайшоў 25 чэрвеня ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска. Вынік суда невядомы, піша «Вясна».

Вераніка — музыкант і тэлевядучая. Яна раней пісала песні для свайго мужа. У 2008 годзе яе кампазіцыя выйграла конкурс «Песня года Беларусі». У 2015-м Вераніка выйшла ў фінал конкурсу «Паэт года» ў Маскве, яна тройчы атрымлівала медалі Прэзідыума Расійскага саюза пісьменнікаў.

Яе былога мужа Руслана Мусвідаса, які часта выступаў на афіцыйных канцэртах, у хуткім часе таксама будуць судзіць за пратэсты.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім

Усе навіны →
Усе навіны

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?17

Украінцы нанеслі моцны ўдар па расійскіх радарах і станцыях РЭБ4

Інстытуты сацыялогіі і філасофіі Акадэміі навук аб'яднаюць у адзін8

У Кемераўскай вобласці Расіі разбіўся вайскова-транспартны самалёт Ан-12 «Чорны цюльпан» ВІДЭА11

Зяленскі расказаў, чым украінцы падбілі Крымскі мост10

Да людзей, якія шукаюць праўды і дапамогі ў тыктоку, сталі прыходзіць сілавікі4

Перастаў працаваць паблік «Беларуская турма» ў сацыяльнай сетцы «УКантакце»1

Пальчыс адказаў на прэтэнзію — «чаму народ вадзілі па праспектах» у 2020‑м61

Ціханоўскі з Карач згенеравалі 50‑старонкавы «маніторынг» дзейнасці «Нашай Нівы». Што з ім не так?44

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць