Спорт

55‑гадовая нямецкая вершніца заваявала сваё 8‑е алімпійскае золата. Яна збірае ўзнагароды ўжо 32 гады

На Алімпійскіх гульнях у Парыжы завяршыліся жаночыя камандныя спаборніцтвы па конным спорце ў дысцыпліне «выездка». Перамогу атрымала зборная Германіі, а ў яе складзе — легендарная ў гэтым відзе спорту спартсменка Ізабэль Верт.

Ізабэль Верт (справа) на п'едэстале з чарговым алімпійскім золатам. Яе партнёрка, 38‑гадовая Джэсіка фон Брэдоў-Вэрдль, таксама, дарэчы, у гэтай справе не навічок — для яе гэты залаты медаль ужо трэці. І толькі 37‑гадовы Фрэдэрык Вандрэс падняўся на алімпійскі п'едэстал упершыню. Фота: AP Photo/Mosa'ab Elshamy

Для 55‑гадовай Ізабэль Верт залаты алімпійскі медаль стаў 8‑м у кар'еры, а першы яна заваявала ажно 32 гады таму — ва ўжо добра такі прызабытай Барселоне-1992. Тады гэта таксама была перамога ў складзе каманды, якая пасля паўтарылася ў Атланце-1996, Сіднэі-2000, Пекіне-2008, Токіа-2020, і вось цяпер — у Парыжы-2024. 

У індывідуальным першынстве Верт была менш удалая, але толькі адносна, бо ў Атланце-1996 годзе была першай і там, а ў Барселоне-1992, Сіднэі-2000, Пекіне-2008, Рыа-дэ-Жанэйра-2016, Токіа-2020 заставалася са срэбрам.

Увогуле Ізабэль Верт заваёўвала залатыя і срэбраныя медалі на ўсіх Алімпійскіх гульнях, у якіх брала ўдзел. Іх было 7: Афіны-2004 і Лондан-2012 яна прапусціла.

Па стане на гэты момант ёсць толькі 5 спартсменаў, якія за ўсю амаль 130‑гадовую гісторыю сучасных Алімпійскіх гульняў заваёўвалі больш залатых медаляў, чым Верт:

  • Майкл Фелпс (ЗША) — плаванне (23);
  • Марк Спіц (ЗША), плаванне (9);
  • Карл Льюіс (ЗША), лёгкая атлетыка (9);
  • Паава Нурмі (ЗША) (Фінляндыя), лёгкая атлетыка (9);
  • Ларыса Латыніна (СССР), спартыўная гімнастыка (9).

І калі дацягнуцца да Фелпса ў Ізабэль Верт няма нават чыста тэарэтычных шанцаў, то да астатняй чацвёркі яны ёсць нават на гэтай Алімпіядзе: у Парыжы яна выступае і ў асабістым першынстве, медалі ў якім будуць разыграныя заўтра.

Калі ж не, то ў вершнікаў нават 55 гадоў яшчэ не абавязкова канец кар'еры: гэта адзін з зусім нямногіх відаў спорту, дзе можна спаборнічаць на высокім узроўні да пенсіі не толькі ў спартыўным яе разуменні. Таму для Ізабэль Верт гэта можа быць яшчэ і не апошняя Алімпіяда.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне12

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне

Усе навіны →
Усе навіны

Галкіпер хакейнага «Дынама» злавіў раскошнага карпа4

«Калі шандарахне па цягніку, хто будзе лідарам дэмсіл?» Два дні з дэлегацыяй Ціханоўскай у Кіеве — што засталося за кадрам42

УСУ ўдарылі па Таганрогу: акрамя нафтавых аб'ектаў, знішчаныя два самалёты і «Іскандэр»8

Пасла Расіі ў Арменіі адклікалі ў Маскву для кансультацый1

Беларуска прадала расіяніну BMW, скрадзены ў Швецыі. Расійскі суд пакінуў машыну пакупніку — бо Швецыя варожая краіна7

«Гэта добрая рыса, трэба гаварыць». Пазняк пахваліў Макрона за званок Лукашэнку82

Ракета Blue Origin, што выбухнула падчас выпрабаванняў, ставіць пад сумненне планы НАСА вярнуцца на Месяц8

Як Навагрудак перастаў быць Руссю і зрабіўся Літвой31

Расія, Беларусь, Казахстан і Кыргызстан запатрабавалі ад Арменіі правесці рэферэндум і выбраць паміж Еўрапейскім і Еўразійскім саюзамі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне12

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць