Свет11

84-гадовы нобелеўскі лаўрэат Мухамад Юнус пагадзіўся ўвайсці ў часовы ўрад Бангладэш

Тым часам сітуацыя ў сталіцы краіны наладжваецца.

Мухамед Юнус. Фота: Mahmud Hossain Opu / AP

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 84-гадовы эканаміст Мухамад Юнус пагадзіўся стаць галоўным дарадцам студэнцкага часовага ўрада ў Бангладэш, паведаміла газета The Daily Star.

Мухамед Юнус — лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 2006 года за намаганні па стварэнні эканамічнага і сацыяльнага развіцця, нейкі час быў дарадцам урада Бангладэш.

У 1970-я пасля голаду ў Бангладэш, які забраў жыцці 1,5 млн чалавек, Юнус заснаваў банк Grameen, які выдае мікрасубсідыі пад невысокі працэнт. Яны дазваляюць выжываць шматлікім бангладэшцам: краіна з'яўляецца адной з самых бедных у Азіі. Юнус атрымаў мянушку «банкір для беднякоў». Дзякуючы яму былі выратаваныя сотні тысяч чалавек.

1 студзеня 2024 года суд горада Дака прызнаў Мухамада Юнуса вінаватым у парушэнні працоўнага заканадаўства і прысудзіў яго да шасці месяцаў зняволення і да штрафу паводле двух артыкулаў на агульную суму, эквівалентную 272 далярам ЗША. На перыяд падачы апеляцыі асуджаны быў адпушчаны на волю пад заклад.

Тым часам сітуацыя ў сталіцы Бангладэш вяртаецца ў звыклае рэчышча, жыхарам дазволілі выходзіць на вуліцу.

«Усё наладжваецца. Знялі каменданцкую гадзіну, можна выходзіць з дому», — паведаміла жыхарка Бангладэш Алена карэспандэнту ТАСС.

Пры гэтым, на яе думку, спакой можа быць зманлівым. «Усё ж улады няма. Усё можа быць. Але галоўнае — аэрапорт працуе», — дадала расіянка.

***

Мітынгі ў краіне пачаліся ў канцы чэрвеня, іх удзельнікі (у першую чаргу студэнты) патрабавалі пакласці канец сістэме квот, якая рэзервуе да 30% дзяржаўных пасад для членаў сем'яў ветэранаў, якія змагаліся ў вайне за незалежнасць Бангладэш у 1971 годзе.

Праціўнікі сістэмы назвалі яе дыскрымінацыйнай і лічаць, што яна прыносіць карысць прыхільнікам прэм'ера Шэйх Хасіны, чыя партыя «Авамі ліг» узначаліла рух за незалежнасць у 1970-х.

У выніку на акцыях паўсталі лозунгі з заклікам да адстаўкі Хасіны. На фоне росту напружанасці ў краіне ўвялі каменданцкую гадзіну і адключылі мабільны Інтэрнэт, што прывяло да $10 млрд шкоды эканоміцы краіны.

Паводле звестак NDTV, падчас пратэстаў загінулі звыш 300 чалавек, сярод іх і дэманстранты, і паліцыянты.

76-гадовая Шэйх Хасіна — дачка першага прэм'ера Бангладэш, была ва ўладзе з 2009 года, у студзені гэтага года яе пераабралі на чацвёрты тэрмін, апазіцыя байкатавала выбары. Учора Хасіна з'ехала з краіны, а пратэстоўцы захапілі яе рэзідэнцыю.

Каментары1

  • Разам
    06.08.2024
    Дзякуем, што і ў нас Святлана Ціханоўская пагадзілася весці нас да перамогі да апошняй каплі крыві!

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр грэка-каталіцкі святар Ігар Кандрацьеў. Падчас пратэстаў у Брэсце ён патрабаваў ад уладаў выпусціць вязняў2

Цім Кук развітаўся з пасадай генеральнага дырэктара Apple пасля 15 гадоў кіраўніцтва

Маладога юрыста Міраслава Бандарэнку асудзілі за палітыку і аб’явілі «тэрарыстам»2

21‑гадовага хлопца, якога шукалі ў Дзяржынскім раёне, знайшлі мёртвым

У Румыніі, Эстоніі і Латвіі абвяшчалі паветраную трывогу і падымалі знішчальнікі НАТА праз беспілотнікі

На МКАД 22‑гадовы кіроўца BMW збіў асвятляльную мачту5

«Не ведаю, дзе ён жыве і што есць». У беларускай мадэлі ў Канадзе муж забраў сына20

«Колькі за рэкламу заплацілі?» Юнак з мадэльнай знешнасцю робіць топавыя тыктокі з працы на заводзе ліфтоў5

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць