Здарэнні44

Лукашэнка прапанаваў змякчыць шэраг крымінальных артыкулаў. Але «палітычных» гэта не будзе тычыцца

Аляксандр Лукашэнка ўнёс у парламент законапраект «Аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці», якім прадугледжваецца змяншэнне пакарання па некаторых артыкулах, паведамляе яго прэс-служба.

Ілюстрацыйнае фота УУС Гомельскага аблвыканкама

Распрацоўкай законапраекта займалася спецыяльна створаная пры Адміністрацыі рабочая група, якая правяла сістэмны аналіз нормаў крымінальнага і Крымінальна-працэсуальнага законаў, на аснове даручэнняў, дадзеных Лукашэнкам 11 студзеня. У выніку выпрацаваныя і рэалізаваныя ў рамках законапраекта наступныя падыходы.

Перагледжаны санкцыі 97 складаў злачынстваў. З іх 65 дапоўнены альтэрнатыўнымі больш мяккімі відамі пакаранняў (24 склады злачынстваў сёння ўтрымліваюць пазбаўленне волі як адзіна магчымае пакаранне). Яшчэ ў 32 унесены карэкціроўкі, у тым ліку для ліквідацыі дысбалансу ў санкцыях.

Паведамляецца, што ўзмацняецца гуманістычны складнік крымінальнага закона. Вызначаецца, што тыя, хто ўпершыню ўчыніў няцяжкія злачынствы: жанчыны і адзінокія мужчыны, якія выхоўваюць дзяцей ва ўзросце да 14 гадоў, а таксама непаўналетнія і інваліды I групы — ім пазбаўленне волі не прызначаецца.

Выключэнне будуць складаць выпадкі, калі асоба здзейсніла злачынства экстрэмісцкай скіраванасці або звязанае з ужываннем гвалту.

Аналагічныя правілы прадугледжаны ў частцы заключэння пад варту.

Пераводзяцца ў справы прыватна-публічнага абвінавачвання (калі заводзіцца справа па заяве пацярпелага) злачынствы аб парушэнні правілаў дарожнага руху, што пацягнула прычыненне шкоды блізкім сваякам або членам сям'і вінаватай асобы (ч.2 арт. 317 КК). Гэтая мера закліканая спрыяць унутрысямейнаму ўрэгуляванню канфлікту.

Законапраектам скарэктаваныя таксама нормы аб адказнасці за нарказлачынствы.

Прадугледжваюцца альтэрнатыўныя больш мяккія пакаранні ў выглядзе арышту на тэрмін да трох месяцаў за набыццё або захоўванне наркотыкаў (ч.1 арт. 328 КК); абмежаванні свабоды за разавыя выпадкі іх збыту (ч. 2 арт. 328 КК).

Адначасова змяншаецца ніжні памер пакарання за збыт наркотыкаў у складзе арганізаванай групы з 10 да 8 гадоў пазбаўлення волі (ч.4 арт. 328).

Зазначаецца, што адпаведныя меры дазволяць судам больш гнутка падыходзіць да пытанняў прызначэння пакарання з улікам грамадскай небяспекі злачынства і асобы вінаватага.

Далейшая праца над законапраектам будзе ажыццяўляцца на пляцоўцы парламента.

Каментары4

  • понятно
    08.08.2024
    Понятно, надо места освобождать под политзаключённых, выпуская деклассированных, опущенных, барыг и бомжей......., т.е. классово близких лукашенку и ябатькам.
  • Ёсік
    08.08.2024
    Няма каму на заводах працаваць, што такія "зьніжкі" за наркотыкі? Забіў касяк, з сябрамі папаліў і атрымалі па 5-8 гадоў раней, а зараз 3 месяцы вуліцы можна месьці. І самая цікавае, што ізноў прапанова ад юрыстапамежнікаагранома, няма каму ў краіне прапановы ўносіць. Мо Кольку злавілі з касяком, дык і зьмягчаюць 'закон'?
  • Люблю пыхнуть
    08.08.2024
    Хорошая новость. Я бы на месте президента Беларуси вообще легализовал ганжубас, но и так норм. Спасибо Луке за шаг в правильном направлении.

Цяпер чытаюць

«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі40

«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Пад лавінай у Кабардзіна-Балкарыі загінулі 13 расійскіх спецназаўцаў5

Уіткафу і Кушнеру прапаноўвалі прыляцець у Беларусь і ехаць ва Украіну з Гомеля. Але яны не захацелі5

Венгрыя высылае адразу 10 расійскіх дыпламатаў. Такога раней не было1

«Гелі пераліваюць у розныя бутэлькі — ад ёгуртаў або ад кефіру». Як і што купляюць і прадаюць беларусы на польскім рынку ў Беластоку2

«Сотні курдаў расказваюць пра сувязь з дачкой прэм'ера Курдыстана. І толькі 1% заяў на прытулак ад мігрантаў у Брытаніі сапраўдныя»19

У Швецыі затрымалі беларуса — ён фатаграфаваў ахоўныя аб’екты. Там вырабляюць ракеты і боепрыпасы2

Анджаліна Джалі наведала баксёрскі клуб у Харкаве2

Расіяне атакуюць пасажырскія цягнікі ва Украіне7

Мурал беларускім пісьменнікам адкрылі ў Касцюковічах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі40

«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць