Каханне і сэкс1515

Спявак Пётр Ялфімаў зноў ажаніўся

Спявак Пётр Ялфімаў падзяліўся ў сацыяльных сетках, што зноў ажаніўся. Вясельны здымак артыст падпісаў так: «Ціхае шчасце без напругі! Ты мая вечнасць! Мая ты родная!» Саўндтрэкам абраў сваю ж новую песню «Ціхая гавань».

Пётр і Вольга Ялфімавы. Фота з інстаграма спевака

Мяркуючы па відэа ў сацсетках, вяселле адбылося ў невялікім коле самых блізкіх. Жаніх шмат спяваў.

Трэцяй жонкай 44-гадовага артыста стала Вольга Суслава (яна ўжо змяніла прозвішча на Ялфімава). Ёй 41 год, нарадзілася жанчына ў Санкт-Пецярбургу. У сацыяльных сетках Вольгі пазначана, што яна з 2021 года працуе ў мюзіклавым арт-кластары «OFF-тэатр» у Маскве. Вядома, што пазнаёмілася пара падчас майстар-класу ва Уладзіміры.

Фота з сацыяльных сетак Вольгі

Шмат хто з прыхільнікаў Пятра здзівіўся навіне пра вяселле, бо людзі былі ўпэўнены, што артыст шчаслівы ў шлюбе са сваёй прадзюсаркай Таццянай Касмачовай. Яшчэ летась у СМІ пра іх пару пісалі як пра прыклад таго, што вялікая розніца ва ўзросце (Таццяна старэйшая за Пятра на 27 гадоў) ніяк не перашкаджае каханню. Тым больш што сам спявак нідзе публічна не казаў пра развод. Але ў сацыяльных сетках Вольгі ёсць агульныя здымкі з Пятром, пачынаючы з 2021 года. А на яе ютуб-канале шмат відэа з яго выступленняў.

Вольга і Пётр у 2022 годзе. Фота з сацсетак Вольгі

Нагадаем: першае вяселле Пятра Ялфімава адбылося ў 2000 годзе. Тады ён ажаніўся ў Магілёве з Наталляй Дзяменцьевай. Былая жонка распавядала ў інтэрв’ю «Камсамольскай праўдзе», што разлад у іх пачаўся з таго, што Пятра паклікалі ў «Песняры».

У пачатку 2004-га пара аформіла развод.

«Напэўна, правільней за ўсё сказаць, што шляхі разышліся. Яму хацелася спяваць, лётаць, тварыць. А мне хацелася сям'і ў прамым сэнсе гэтага слова — са спакойнай хатняй абстаноўкай, з дзецьмі», — пазней прызналася Наталля журналістам.

Пётр з Таццянай Касмачовай. Фота з інстаграма спевака

Пасля абранніцай Пятра стала Таццяна Касмачова, якая была ягонай канцэртнай дырэктаркай і прадзюсаркай. Шматгадовае сяброўства перарасло ў нешта большае, і ў 2009 годзе пара аформіла адносіны. Пётр афіцыйна ўдачарыў Паліну — дачку Таццяны, якой на той момант было 12 гадоў. У інстаграме Пятра апошні агульны здымак з Таццянай з’явіўся ў 2019 годзе. Подпіс быў лаканічны — «Мы!!!». Але ў 2021 яны яшчэ давалі інтэрв’ю як адна сям’я і распавядалі пра тое, як будавалі ўласны дом.

Каментары15

  • Нефанатка
    15.08.2024
    Это ж жене номер 2, получается, уже 71? Ну тогда разрыв не удивляет
  • Алек. Ру
    15.08.2024
    Альфонс самый настаяшчый😃😃😃😃😃😃😃
  • Абармот
    15.08.2024
    Выжал с Космичевой все, что мог, и бросил

Цяпер чытаюць

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»47

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Усе навіны →
Усе навіны

Пазняк: Нават пры мінімальным беларускім раскладзе Пуціла і Пратасевіч пойдуць пад следства103

«Пакінулі на некалькі гадзін аднаго на вакзале». Мужчына памёр пасля падзення з вышыні на працы4

«Першая думка — найлепшая». Экзаменатар — пра нюансы дзяржаўнага экзамену па польскай мове1

Джорджа Мелоні раскрытыкавала ЕС за хаос у перамовах па Украіне3

У Бабруйску запрашаюць на працу тыкток-стрымераў для вечаровых эфіраў. Колькі абяцаюць плаціць?4

Віталь Пінчук закінуў дэбютную шайбу ў НХЛ2

Кушнер раскрыў, пра што ЗША хочуць дамовіцца з Украінай і Расіяй у Абу-Дабі

Перамога дэмакратаў у ЗША напалохала інвестараў у ШІ. Фірмы на біржы Nasdaq страцілі 2,5 трыльёна, кампаніі Маска — 300 мільярдаў9

Доўгачаканае аднаўленне сядзібы паплечніка Касцюшкі ў Відзах-Лаўчынскіх абярнулася заменай драўляных сцен на керамзітабетон2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»47

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць