Свет55

Пасольства Беларусі ў Арменіі закідалі яйкамі і памідорамі ВІДЭА

Раззлаваная група актывістаў заклікала ўрад разарваць дыпламатычныя адносіны з Беларуссю з-за свежых заяваў Лукашэнкі.

Скрыншот відэа

Актывісты закідалі пасольства Беларусі ў Ерэване яйкамі, памідорамі і бульбай. Акцыю, у якой узялі ўдзел блізу дзесяці чалавек, арганізаваў лідар праеўрапейскай партыі «За рэспубліку», былы дэпутат парламента Арман Бабаджанян. Удзельнікі акцыі скандавалі на адрас беларускіх дыпламатаў «Прэч з Арменіі!», піша aravot.am.

@nashaniva Пасольства Беларусі закідалі яйкамі і памідорамі #армения #армения #беларусь #мзс #посольство #одкб #протест #власть #правительство #урад #улада #нашаніва ♬ Aware - Adrián Berenguer

Такім чынам актывісты адрэагавалі на інтэрв'ю Аляксандра Лукашэнкі расійскаму прапагандысту Яўгену Папову.

У ім палітык, у прыватнасці, заявіў: «Каму армяне патрэбныя, акрамя нас? Нікому. Яны нікому не патрэбныя. Хай развіваюць сваю эканоміку і засяродзяцца на тым, што ў іх ёсць. Якая Францыя, які Макрон? Заўтра Макрона не будзе, і ўсе забудуць аб гэтай Арменіі».

Бабаджанян заклікаў армянскі ўрад адрэагаваць на гэтую заяву: разарваць дыпламатычныя стасункі з Мінскам і выслаць беларускіх дыпламатаў. Ён заявіў, што знаходжанне пасольства Беларусі ў Ерэване пагражае нацыянальнай бяспецы Арменіі.

Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян раней заявіў, што больш не прыедзе ў Менск, пакуль ва ўладзе знаходзіцца Лукашэнка. Ерэван абвінавачвае Беларусь у дапамозе Азербайджану ў вайне ў Нагорным Карабаху. У чэрвені Арменія адклікала пасла ў Беларусі для кансультацый.

Каментары5

  • Сымон
    21.08.2024
    Разважаючы пра Арменію і Макрона - Лукашэнка ў чарговы раз прадэманстраваў уласнае нявуства. Шчыльнасць сувязяў паміж Арменіяй і Францыяй абумоўлена не прэзідэнцтвам Макрона, а наяўнасцю даволі вялікай і ўплывовай армянскай дыяспары ў Францыі. Яна ўзнікла яшчэ ў сярэдневеччы, але выбухова ўзразла праз сістэматычны крывавы пераслед армян у Асманскай імперыі пад час першай сусветнай вайны.
  • Базыль з-пад Хойнiкау
    21.08.2024
    А чего не постучались головой о ворота? Результат был бы тот же, разве что, как там у Киплинга: "Через трещину в голове могло бы войти немного ума".
    А так - ИБД как у прочих пропагандонских братьев по разуму.
  • Нікому Невядомы Шматразовы Цыркалімпійскі Штурхальнік Кідальнік Кувадлы Дзіды Ядра
    21.08.2024
    Дамо адлуп камунаркінымі чакалядкамі з робкамі па іхай амбасадзе ў бэсэсэры

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Добраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй31

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць