Грамадства1919

Васкрасенскі: Даю слова, былыя жонкі пыталіся, ці можна напісаць хадайніцтва, каб палітвязняў не выпускалі

Калі ён расказваў пра ўмовы ўтрымання за кратамі, Іван Эйсмант пакпіў з турэмнага досведу Васкрасенскага: «Вы ж самі можаце расказаць». Васкрасенскі выцер плявок і працягнуў расповед.

Юрый Васкрасенскі, скрыншот БТ

Юрый Васкрасенскі працягнуў гастролі па тэлеканалах з расповедам пра памілаванне палітвязняў. У эфіры «Клуба рэдактараў» не стаў называць новых імёнаў вызваленых людзей, затое дазволіў сабе некалькі хамскіх і хлуслівых выказванняў.

Спачатку ён расказаў пра тое, што калі палітвязні сутыкаюцца з ціскам, то вінаватыя ў гэтым яны самі.

«Я не выключаю, канечне, што — як у любой сістэме — ёсць некалькі чалавек, якія паводзяць сябе забыкавана і атрымліваюць ад персанала. Таму што персанал таксама можна зразумець: гэтыя знаходзяцца там некалькі гадоў, а персанал наш — дзякуй ім вялікі, усёй сістэме Дэпартамента выканання пакаранняў — там усё жыццё знаходзяцца».

Кіраўнік БТ Іван Эйсмант перабіў Васкрасенскага, каб нагадаць усім прысутным, што той сам быў у СІЗА: «А, прабачце, вы ж самі можаце расказаць, як гэта ўсё…» Міністр інфармацыі Марат Маркаў і кіраўнік агенцтва «Мінск-Навіны» Андрэй Крывашэеў заўсміхаліся, а Васкрасенскі выцер уяўны плявок і працягнуў:

«Так, так… У цэлым яны выходзяць пасвятлелымі, пахудзелымі, ідэалагічна падкаванымі, таму што ў 21:00 яны глядзяць Панараму».

Гэта магла быць рэдкая думка, калі Васкрасенскі не схлусіў… Але не, усё ж схлусіў. У некаторых калоніях палітвязні не могуць паглядзець «Панараму», бо ў 21:00 адбываецца вечаровая праверка.

Напрыканцы прамовы Васкрасенскі вырашыў, што калі жартуюць з яго, то можа пажартаваць і ён сам. Выйшла нягегла і непераканаўча:

«Больш за тое, вы не падумайце, што гэта жарт, але некаторыя са сваякоў, асабліва былыя жонкі, пыталіся, ці можна напісаць хадайніцтва, каб іх не выпускалі. Вось даю слова. Чалавек пяць такіх было!»

Каментары19

  • Ганьба
    24.08.2024
    кепска скончыць
  • Пул Першай
    24.08.2024
    Адну такую жонку мы дакладна ведаем. Выйдзе муж - прыйдзецца пакінуць утульны кабінецік, канец вечнаму лідарству, зноўку на кухню за патэльню. А хто ж ратаваць краіну будзе? Таму няхай сядзіць гэты муж да скону лепш!
  • А
    24.08.2024
    Гэта ён пра сваю жонку?

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць