Грамадства44

Васкрасенскі гаворыць родным палітвязняў, што тых могуць вызваліць па памілаванні 17 верасня

У панядзелак стала вядома, што прапагандыст Юрый Васкрасенскі абзвоньвае родных палітвязняў і агітуе іх угаварыць блізкіх напісаць прашэнне аб памілаванні. «Люстэрка» даведалася ад сваёй крыніцы, як прайшла адна з такіх размоў.

Па словах суразмоўцы, не так даўно Юрый Васкрасенскі патэлефанаваў сям'і палітвязня, які перад гэтым «з вельмі дрэнным настроем» паведаміў, што напісаў прашэнне аб памілаванні. Праўда, як высветлілася пазней, зрабіў ён гэта пад ціскам: яму пагражалі новай крымінальнай справай.

«Васкрасенскі прадставіўся, спытаў, ці ведаюць яны яго. І сказаў, што знаходзіцца ў нейкай групе, якая займаецца прашэннямі, — апісвае сітуацыю крыніца. — Казаў, маўляў, хочам вызваляць палітычных.

Паведаміў: іх сваяк напісаў прашэнне і папрасіў, каб сям'я таксама гэта зрабіла. Тлумачыў, чым больш будзе прашэнняў, тым хутчэй яго вызваляць. Маўляў, яму яшчэ столькі сядзець, а з прашэннямі ўсё пойдзе хутчэй. Расказваў, што «прэзідэнт будзе вырашаць, і яму будзе прыемна, што яго просяць».

Крыніца «Люстэрка» адзначае, што размова праходзіла спакойна. Гутарка праводзілася так «нібыта дзвесце гадоў знаёмыя». Прапагандыст не настойваў, каб сям'я абавязкова нешта пісала, ніякіх тэрмінаў не ставіў. Толькі адзначыў, што такі ліст мог бы павялічыць шанцы чалавека на выхад з калоніі.

Прашэнне прапаноўвалася адправіць у адміністрацыю Лукашэнкі.

«Сказаў напісаць на імя Аляксандра Лукашэнкі. У ім пазначыць, што сваяк сядзіць па такім і такім артыкуле, што ён ужо адумаўся, што ім цяжка», — кажа суразмоўца.

Ці шмат людзей абтэлефанаваў Васкрасенскі, невядома. У размове ён абмовіўся, што набірае сваякоў тых, хто ўжо напісаў прашэнне.

«На пытанне, калі, калі што, блізкі павінен выйсці, Васкрасенскі адказаў: 17 верасня, — дадае крыніца «Люстэрка». — Мабыць, яны хочуць вызваліць людзей і паказаць, якія яны добрыя. Тыпу таго, што сяброўства, яднанне. Як мы зразумелі, улады хочуць гэта падаць, што беларусы розных палітычных поглядаў сталі афігеннымі сябрамі. Ён шмат казаў пра змагароў, што яны шмат абяцаюць і нічога не робяць». 

Сам Васкрасенскі каментар даць адмовіўся, прынамсі да 17 верасня. Цяпер ён, маўляў, знаходзіцца «ў творчым адпачынку» і «мне не хацелася б, каб мяне вывелі з раўнавагі і парушылі мае творчыя планы».

Каментары4

  • политзек
    15.08.2024
    угу.. могут... а могут и не освободить...
    если гауляйтеру это надо, так в чем проблема? возьмёт и освободит...
    этому мерзавцу верить НЕЛЬЗЯ...
    но каждый там для себя решает сам.
  • Woodoo Cult
    16.08.2024
    Рэд. А што за Люстэрка такое? Дзе пачытаць?
  • Прапагандыст
    17.08.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

УСУ атакавалі паромную пераправу паміж мацерыком і Крымам. Яна не працуе, бензіну ў Крыме больш не засталося5

УСУ атакавалі паромную пераправу паміж мацерыком і Крымам. Яна не працуе, бензіну ў Крыме больш не засталося

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы грамадзяніну Грузіі выстаўленыя абвінавачанні ў забойстве мастака Сямёна Скрапецкага4

Цюменскую вобласць упершыню атакавалі ўкраінскія беспілотнікі, мэтай быў НПЗ3

Украінскія байцы паказалі сваіх баявых хвастата-пухнатых сяброў2

Сузаснавальнік Ubisoft Клод Гіё загінуў падчас крушэння самалёта ў Францыі

Алімпійскі прызёр Максім Недасекаў ажаніўся другі раз. Гэтым разам з Лалітай15

Упершыню з 2000 года: у Мінску будуюць новую трамвайную канцавую4

У Пухавіцкім раёне праходзіць турнір па тарфяным футболе

Мядзведзеў заявіў, што для Расіі ніякіх правілаў у дачыненні да Кіева больш няма14

Ахвяры інтэграцыі. Расія бясплатнымі пуцёўкамі і праз Рассупрацоўніцтва заваблівае беларускіх дзяцей34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

УСУ атакавалі паромную пераправу паміж мацерыком і Крымам. Яна не працуе, бензіну ў Крыме больш не засталося5

УСУ атакавалі паромную пераправу паміж мацерыком і Крымам. Яна не працуе, бензіну ў Крыме больш не засталося

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць