Меркаванні1616

«У Ельску не збудуеш Ельскі ўніверсітэт». Філосаф Баркоўскі адказаў Лукашэнку

На Рэспубліканскай педагагічнай нарадзе 27 жніўня Аляксандр Лукашэнка паабяцаў, што ў Беларусі ў наступнай пяцігодцы будзе створаны адукацыйны хаб сусветнага ўзору, не горшы за Гарвард. «Напрыклад, на базе аднаго з факультэтаў БДУ пабудуем самы сучасны кампус і арганізуем па поўным фабрычным цыкле Вышэйшую школу», — сказаў Лукашэнка. Намеснік прадстаўніцы па нацыянальным адраджэнні Кабінета, філосаф Павел Баркоўскі адказаў на планы рэжыму стварыць «беларускі адукацыйны хаб сусветнага ўзору». 

На рэспубліканскай педагагічнай нарадзе «галоўны ідэолаг беларускай адукацыі» і самапрызначаны прэзідэнт рытуальна змагаўся з бясконцай папяровай справаздачнасцю школьных настаўнікаў і агучыў амбіцыйную задачу збудаваць найноўшы беларускі адукацыйны хаб з сучасным кампусам і абсталяваннем. Карацей, зрабіць не горш за Гарвард.

Ідэя гэта з'явілася ў Лукашэнкі, відаць, як рэакцыя на «ўцечку мазгоў» і планы стварыць нацыянальны Беларускі даследчы ўніверсітэт за мяжой. Каб таленавітыя беларускія навучэнцы не разбягаліся, як яго сын Мікалай, па ўсім свеце дзеля лепшай адукацыі і працаўладкавання, а заставаліся.

Менавіта так Лукашэнка бачыць вырашэнне сістэмнага крызісу, у якім апынуліся беларускія адукацыя і навука…

Але відавочна, крызіс не вырашыць сучаснымі будынкамі і тэхналагічным рыштункам, які яшчэ трэба ўмудрыцца знайсці з улікам санкцый і абмежаванасці кітайскіх і расійскіх аналагаў.

Бо галоўная праблема беларускай навукі і адукацыі зусім не ў састарэласці матэрыяльнага фонду (хаця і гэта мае месца быць), а ў жаданні дзяржавы ў ручным рэжыме ўмешвацца і кантраляваць дзейнасць навукоўцаў.

Гэта выяўляецца і на ўзроўні жорсткага кантролю за тэмамі Акадэміі навук, якім год ад году прадпісваюць неабходнасць быць усё больш практыка-арыентаванымі і сфакусіраванымі на выкарыстанні распрацовак у прамысловасці і сельскай гаспадарцы.

Гэта і ідэалагічна сфарміраваны, абмежаваны пералік тэм і праектаў, па якіх выдаецца не такое ўжо і шчодрае фінансаванне з рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў.

Гэта і выцісканне нелаяльных навукоўцаў цэлымі лабараторыямі ці навуковымі школамі са сцен акадэмічных устаноў, і пакіданне на адміністрацыйных пасадах выключна «адданых» чыноўнікаў-бюракратаў.

Ці можна з такім падыходам разлічваць на стварэнне сучаснага адукацыйнага хаба сусветнага ўзроўню, не горшага за Гарвард? Пытанне рытарычнае. Як дасціпна заўважылі каментатары гэтай навіны: «у Ельску не збудуеш Ельскі ўніверсітэт, нават калі зарыеш кучу грошай у сучасны кампус».

Каб прэтэндаваць на беларускі Гарвард ці Ель, трэба глядзець не на сцены і прыборы, а на якасць навуковых і педагагічных кадраў, ствараць умовы для свабоднай даследчай працы студэнтаў і аспірантаў.

Менавіта гэта, як і сучасныя падыходы да арганізацыі ўніверсітэцкіх і агулам акадэмічных форм жыцця, магло б вярнуць Беларусь у шэрагі краін з высокім узроўнем адукацыі і навукі. Але пакуль маем тое, што маем.

Кепская палітыка вядзе да дрэннай адукацыі. І прыгожымі словамі гэта не змяніць. Трэба мяняць саму сістэму. Капітальна.

Каментары16

  • Anatol Starkou
    29.08.2024
    Які разумны хлопчык. Праўда на самым цікавы месцы абарваў свой спіч: "Трэба мяняць саму сістэму. Капітальна". Працягні, калі ласка, філёзаф: што і як мяняць, за якія тугрыкі і куды перасяляць беларусаў, пакуль Аб’яднаны Пераходны Кабінет на балотах Беларусі будзе будаваць горную Швецарыю.

    Зразумела, я скептычна адношуся да слоў Рыгоравіча пра ўніверсітэт Нью Ельскія Васюкі ў Беларусі ці Нью Гарвард. Але не больш за тое, як адзін вядомы адпаджэнец нацыі збіраўся нядаўна адрадзіць нацыю, ды так і не сабраўся: трасянку, з якой ён пачынаў змагацца ў 1988-89 так і не перамог цягам 36 гадоў.

    Ну дык можа Аб’яднаны Пераходны Кабінет адродзіць Беларусь да Нью Швейцарыі? Га? А мо тую Швейцарыю трэба мяняць капітальна? Што скажаш, філёзаф?
  • Ханна
    29.08.2024
    Цемната, прафесар какой, у нашам университете будет припадавать САМ, сам свет и воздух мысли, великий УМ вселенского масштаба, где там какому Елю или Ховнярду, во!!!
  • Нацыянальнае адраджэнне, якое мы заслужылі
    29.08.2024
    Не, ну можна парагатать над імгненным каламбурам, але ж рабіць яго часткай аргументацыі?...

Цяпер чытаюць

Ілан Маск абвясціў аб стварэнні сваёй партыі2

Ілан Маск абвясціў аб стварэнні сваёй партыі

Усе навіны →
Усе навіны

Зянон Пазняк: Зараз інтарэсы рэжыму ў нейкай ступені супадаюць з нацыянальнымі інтарэсамі62

«Кіберпартызаны»: Не трэба раздзімаць паніку, што рэжым усё можа ўзламаць, прачытаць, пра ўсё даведацца. Не, не можа2

Швейцарскі грамадскі басейн забараніў уваход усім замежнікам — усё праз дрэнныя паводзіны французаў4

Пачаўся Будслаўскі фэст. Сёлета там адбудзецца асаблівая падзея4

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ13

Кныровіч расказаў, што трэба рабіць Ціханоўскаму, каб вызваліць палітвязняў7

Трамп сказаў Зяленскаму, што хоча дапамагчы Украіне з супрацьпаветранай абаронай4

«Спыталі, чый Крым». Беларус падаўся адразу на два ДНЖ у Польшчы і Літве, а ў выніку мусіў пакінуць ЕС9

Зяленскі пагаварыў з Трампам па тэлефоне. Абмеркавалі пастаўкі зенітных ракет1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ілан Маск абвясціў аб стварэнні сваёй партыі2

Ілан Маск абвясціў аб стварэнні сваёй партыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць