Свет33

Іранскаму блогеру прысудзілі 12 гадоў турмы за твіт з кропкай

У Іране мясцовага апазіцыйнага блогера Хасейна Шанбехзадэ прыгаварылі да 12 гадоў турмы за твіт з адной кропкай, які ён напісаў у адказ на пост вярхоўнага лідара краіны Алі Хаменеі. Пра гэта паведамляе Iran International са спасылкай на адваката апазіцыянера Аміра Раісіяна, піша «Радыё Свабода».

Хасэйн Шанбехзадэ
Хасэйн Шанбехзадэ

Шанбехзадэ напісаў свой твіт у траўні. Праз некалькі тыдняў, пасля таго, як твіт набраў значна больш лайкаў, чым пост Хаменеі, мужчыну арыштавалі.

31 жніўня адвакат Шанбехзадэ паведаміў, што ягоны падабаронны прыгавораны да пяці гадоў «за прапаганду на карысць Ізраіля», да чатырох — «за абразу ісламскіх святыняў», да двух — за «распаўсюджванне лжывай інфармацыі» і да яшчэ аднаго года за «антыдзяржаўную прапаганду».

Як расказаў Раісіян, з 12 гадоў тэрмін Шанбехзадэ павінен правесці ў турме пяць, пасля чаго зможа падаць прашэнне аб умоўна-датэрміновым вызваленні. Адвакат спадзяецца абскардзіць прысуд.

Па словах адваката, абвінавачанне не даказала віны Шанбехзадэ па самым цяжкім артыкуле.

У якасці доказаў віны па іншых артыкулах суд прывёў яго пасты ў падтрымку палітвязняў і адмены абавязковага нашэння хіджабу, выкарыстанне хэштэга «#НеПакараннямСмерці», крытыку іранскіх выбараў і выказванне радасці з нагоды смерці былога прэзідэнта краіны Эбрахіма Раісі.

У 2019 годзе Шанбехзадэ ўжо трапляў у турму — гэта адбылося пасля пратэстаў, якія пачаліся з-за шматразовага павелічэння цэнаў на паліва ў Іране. Тады апазіцыянера абвінавацілі ў абразе святыняў і лідара Ісламскай рэспублікі, а СМІ, звязаныя з Корпусам вартавых ісламскай рэвалюцыі, пісалі, што ён агент Масада.

Як адзначае Iran International, крытыкі іранскага рэжыму часта выкарыстоўваюць кропку і іншыя адзіночныя сімвалы, каб выказаць нязгоду з уладамі.

Каментары3

  • .
    03.09.2024
    Моцна, як за воплеск адной рукой інваліда ў нас.
  • Капец
    03.09.2024
    Капец. Хаця ў нас практычна тое ж самае.
  • Доколе?
    03.09.2024
    Калі ўжо нарэшце здохне той Хамейні?

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі58

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі58

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць