Аўто44

У Мінску прадаюць 10-гадовую Mazda з прабегам менш за 1000 км. Так бывае?

За амаль дзесяць гадоў Mazda CX 5 праехала ўсяго 944 кіламетры. Калі верыць апісанню, на ёй дабраліся з Масквы ў Мінск і больш не ездзілі.

Фота тут і далей: av.by

Японка з Масквы

У аб'яве пішацца, што гэтую Mazda у студзені 2015 года набылі новай у Маскве. Дабраўшыся да Мінска, машыну паставілі ў гараж на захоўванне. Увесь гэты час машынай не карысталіся.

Прабег машыны — шлях з аўтасалона ў Маскве да Мінска. Апроч гэтага, аўтамабіль яшчэ крыху праехаўся па Мінску. Напрыканцы ліпеня 2024 года на машыне з'ездзілі на афіцыйны сэрвіс Mazda «Атлант-М Холпі» ў Баравой.

Там замянілі родны акумулятар на новы, апроч АКБ, у машыне замянілі тэхнічныя вадкасці і фільтры.

«Аўтамабіль запушчаны, пратэставаны і гатовы да эксплуатацыі. Стан новага аўто», — гаворыцца ў апісанні.

Мяркуючы па фота, аўтамабіль сапраўды выглядае, як новы. Сляды эксплуатацыі адсутнічаюць. Але і лічыць яго новым не выпадае, бо з моманту выпуску гэтага экземпляра прайшло ўжо 10 гадоў.

Пасля дзесяці гадоў прастою многія гумовыя дэталі, сальнікі і іншыя вузлы могуць хутка пачаць выходзіць з ладу.

Калі, напрыклад, на машыне дагэтуль стаяць завадскія пакрышкі, то яны маглі страціць пачатковыя якасці. Як мінімум, яны будуць зношвацца хутчэй. Бо дзесяць гадоў лічыцца максімальным тэрмінам прыдатнасці для пакрышак.

Просяць за «новы» 10-гадовы паркетнік 29 990 даляраў ЗША. Аналагічныя аўто з прабегам у сярэднім прадаюць за 16 500 даляраў.

Чаму цягам дзесяці гадоў машына не эксплуатавалася — гісторыя маўчыць. Але вельмі падобна на тое, што гэтая Mazda — адна са шматлікіх машын, якія беларусы пачалі масава прыганяць з Расіі пасля абвалу расійскага рубля. Гэта акурат адбывалася ў канцы 2014 — пачатку 2015 года.

Каментары4

  • ее
    03.09.2024
    Шлангі трэба глядзець. Хутчэй за ўсё патрэсканыя альбо трэснуць калі пачнуць ездзіць
  • мазаф...
    03.09.2024
    "Дабраўшыся да Мінска, машыну паставілі ў гараж на захоўванне."

    тэкст ЯНКА піссаў?
  • Перапук
    04.09.2024
    Я б лепш узяў з прабегам за 16.5 тыс., чым такую "новую" мумію за 30 тыс. Бо паўторна пры наступным продажы такога ж лоха ўжо не знойдзеш.

Цяпер чытаюць

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет48

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет

Усе навіны →
Усе навіны

Расія атакавала балістычнымі ракетамі Паўночны і Паўднёвы масты Кіева2

У Расіі заявілі, што ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне з імі не ўзгадняўся. Хоць Уіткаф і Кушнер сцвярджалі адваротнае2

Былая жонка буйнога беларускага бізнэсмена прысвяціла разводу мастацкую выставу: з выкарыстанымі прэзерватывамі12

Па Мазыры панесліся чуткі пра маньяка і серыйныя забойствы. А што напраўду?

18‑гадовы аргенцінскі футбаліст памёр пасля прылёту мяча ў галаву1

Урсула фон дэр Ляен прывяла Беларусь як прыклад, да чаго прыводзіць адмова ад еўраінтэграцыі21

Беёнсэ стала першай артысткай, якую намінавалі на «Грэмі» 100 разоў1

Расійскі хакеіст, які амаль усю кар'еру гуляў у Беларусі, пайшоў заваёўваць Украіну і загінуў1

30‑гадовы блогер Максім Пушкін зрабіў другую перасадку валасоў. Колькі заплаціў?17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет48

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць