Культура

Выйшла грунтоўнае выданне пра род Багдановічаў

У выдавецтве «Тэхналогія» выйшла кніга «Багдановічы: гісторыя аднаго роду». Выданне змяшчае архіўныя звесткі пра пакаленні Багдановічаў ад пачатку XVIII стагоддзя, успаміны людзей з гэтага роду і яго адгалінаванняў, а таксама багаты ілюстрацыйны матэрыял, піша «Будзьма».

Праца над кнігай ішла 3 гады. Род Багдановічаў — вялікі і разгалінаваны. Ён бярэ пачатак у Беларусі, на Ашмяншчыне, і праз Літву, Эстонію, Польшчу сягае ажно да Казахстана. У кнізе чытач знойдзе інфармацыю пра 11 пакаленняў гісторыі роду Багдановічаў.

«Амаль 300 старонак, блізу 500 здымкаў і ілюстрацый, больш за 15 000 архіўных дакументаў у адной кнізе!», — адзначае выдавецтва на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Выданне будзе карыснае і цікавае не толькі для радні. Яно можа стаць прыкладам для іншых сем’яў, што захочуць спазнаць свае карані, гісторыю роду і малой радзімы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне4

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

Кіраўнік Nvidia ў цэнтры новага скандалу: акрамя раману са шпіёнкай, у яго быў раман з падначаленай4

У Беларусі выставілі на продаж 3‑пакаёвую кватэру за 45 рублёў

Супрацоўнікам беларускіх кампаній забаранілі карыстацца Claude для працы нават за мяжой47

Аўтападборшчык паказаў якасць афарбоўкі новых Belgee: месцамі бачны толькі грунт11

Ці можна рабіць сэлфі ў прымерачнай крамы? Адвакатка патлумачыла, што дазволена

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Барселоне акцыі пратэсту завяршыліся сутыкненнямі з паліцыяй і рабаваннямі1

Ад талмудыстаў з Гродна да амерыканскіх мільянераў. У Траццякоўцы адкрылася вялікая выстава Льва Бакста1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне4

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць