Грамадства66

Раптоўна памёр 34-гадовы беларускі рэпер Эміа Афішл

34-гадовы Ягор Марозаў удзельнічаў у рэп-праектах Versus Battle і Minsk Independent Battle, а таксама быў чальцом беларускага рэп-гурта Minskuad.

Беларускі рэпер Эміа Афішл (Ягор Марозаў). Фота: афіцыйная старонка рэп-гурта Minskuad

Беларускі рэп-гурт Minskuad абвясціў аб смерці аднаго са сваіх чальцоў — 34-гадовага Ягора Марозава, больш вядомага фанатам як Эміа Афішл. Адпаведны допіс з'явіўся ўчора на афіцыйнай інстаграм-старонцы гурта.

Прычына смерці рэпера невядомая, аднак у каментарах пад аналагічным допісам Minskuad на старонцы «Укантакце» было напісана, што Марозаў памёр ад прыступу панкрэатыту, але каментар неўзабаве быў выдалены, заўважыў тэлеграм-канал Share.

@belarusnovosti Не стало рэпера Эмио Афишла #Беларусь #белорусы #минсксейчас #рэпер #чпбеларусь #умершиезнаменитости #рэпбатл ♬ Last Hope (Slowed + Reverb) - Steve Ralph

Ягор Марозаў (Эміа Афішл) стаў вядомым пасля траплення ў першы сезон праекту Fresh Blood расійскай рэп-пляцоўкі Versus Battle, пасля чаго стаў актыўна ўдзельнічаць у асноўных рэп-батлах пляцоўкі. Потым Марозаў удзельнічаў у беларускай рэп-пляцоўцы Minsk Independent Battle, дзе таксама быў і адным з суддзяў.

У апошнія гады рэпер быў чальцом беларускага рэп-гурта Minskuad.

Каментары6

  • Андрусь
    09.09.2024
    Нешта ў тым Minsk Independent Battle ніякай Independent няма. Усё па-расійску.
  • Жора
    10.09.2024
    Як жа вы дасталі інтэграцыяй беларускага з расейскім. І так прышываеце, і гэтак. Хоць адна песня па-беларуску ў гэнага чалавека ёсць? Не? Значыць, не наша ніва. і няма чаго ім пісаць. Расейцы напішуць, калі сапраўды выбітны быў.
  • Беларус
    10.09.2024
    Жора, Як жа вы дасталі гэтым уторкваннем мовы дзе трэба і дзе не трэба. Пераважная большасць беларусаў не валодае беларускай мовай. І што, гэта падстава для таго, каб іх выключаць з ліку беларусаў?

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Добраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй31

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць