Грамадства99

Двое нашаніўцаў выйгралі журналісцкую прэмію «Вольнае слова»

У Вільні абвешчаныя вынікі традыцыйнага штогадовага журналісцкага конкурсу «Вольнае слова». Сярод пераможцаў — двое нашаніўцаў.

Пераможцы прэміі «Вольнае слова» на цырымоніі ў Вільні. Фота БАЖ

Трэцяе месца ў намінацыі «Інфармацыйныя жанры» атрымала Вера Белацаркоўская за артыкул «Як не даць сябе зламаць? Івулін — пра гатовых і не гатовых да зоны, віну перад іншымі вязнямі і карму лукашыстаў»

Дыплом за перамогу ў намінацыі «Відэа» («Інфармацыйныя жанры») у Настассі Роўды за Ток з мастаком Уладзімірам Цэслерам:

«ЦЭСЛЕР — пра жыццё на Кіпры, культавых людзей, дух Мінска і антысемітызм | ТОК»

З астатнімі пераможцамі можна азнаёміцца на сайце БАЖ.

Наста Роўда і Уладзімір Цэслер падчас здымак праграмы ТОК

Настасся Сяргееўна Роўда нарадзілася 26 красавіка 1995 года ў Маладзечне ў сям'і токара і інжынеркі. Мае старэйшага брата.

Скончыла «Гімназію-каледж мастацтваў горада Маладзечна» (2012). Вучылася ў класе з музычным ухілам, займалася вакалам і ігрой на цымбалах. У школьныя гады прадстаўляла гімназію ў музычных конкурсах, пісала навуковыя працы па літаратуры, выступала на спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы.

У 2012 годзе падчас навучання ў выпускным класе гімназіі прайшла навучанне ў Школе маладога журналіста Беларускай асацыяцыі журналістаў пры незалежным выданні «Рэгіянальная газета», дзе ў той час выкладаў Глеб Лабадзенка.

Пасля гімназіі ў 17-гадовым узросце атрымала запрашэнне ў штат «Рэгіянальнай газеты» ў якасці карэспандэнткі. Скончыла завочна факультэт журналістыкі БДУ (2018) па спецыяльнасці «аўдыёвізуальныя СМІ».

У часе працы ў «Рэгіянальнай газеце» пад кіраўніцтвам галоўнага рэдактара выдання Аляксандра Манцэвіча была ўніверсальным журналістам і адказвала за напаўненне газетнай старонкі «Крымінал», пісала артыкулы на грамадска-значныя, жыццёвыя, а таксама культурніцкія тэмы.

У 2014-2016 гадах вяла бясплатныя курсы беларускай мовы «Мова Нанова» ў Маладзечне.

У ліпені 2016 Настасся Роўда перайшла працаваць у «Нашу Ніву» на пазіцыю рэдактара-рэпарцёра. Ад мая 2018-га — кіраўніца аддзела рэкламы і маркетынгу, з мая 2021 года — дырэктарка выдання.

У 2018-м годзе пачала ютуб-праект гутарак з вядомымі беларусамі «Ток», у рамках якога было апублікавана больш за сто выпускаў інтэрв’ю.

У час разгрому рэдакцыі ў ліпені 2021 года, калі былі арыштаваныя галоўнага рэдактара Ягора Марціновіча і рэдактара Андрэя Скурко, знаходзілася ва Украіне. «Наша Ніва» ні на адзін дзень не пераставала асвятляць падзеі ў Беларусі, праз рызыку крымінальнага пераследу за прафесійную дзейнасць рэдакцыя аднавіла працу выдання ў эміграцыі.

З 2020 года Настасся Роўда таксама з’яўляецца запрошанай трэнеркай у межах адукацыйных праграм «Прэс-клуба Беларусь» па накірунках інтэрв’ю і медыяменеджмент.

У 2024-м годзе была адзначаная дыпломам «W+M 2024» («Жанчыны плюс медыя») за таленавітае спалучэнне эфектыўнага менеджменту і яркай журналістыкі.

Каментары9

  • Мисс Белоруссия
    10.09.2024
    Все купено!!!
  • Этот
    10.09.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Ветэран журналістыкі
    10.09.2024
    Насамрэч, выйграў журналіст Панкавец. Яго тэксты аб'ектыўна лепшыя за вашы. Але заангажаванае журы не знайшло смеласці пераступіць праз шызу агалцелых фэйсбучных псіхапатак, каб зацвердзіць відавочнае.

Цяпер чытаюць

Даследчыкі знайшлі месца ў Беларусі, дзе базуецца «Арэшнік»

Даследчыкі знайшлі месца ў Беларусі, дзе базуецца «Арэшнік»

Усе навіны →
Усе навіны

Кітай хоча стаць тэхналагічным лідарам свету — але праблемы ў эканоміцы толькі растуць10

Дзяўчынку, якая згубілася ў Віцебскім раёне, знайшлі

Іван Ургант запусціў уласны ютуб-канал6

У Віцебскім раёне ратавальнікі шукаюць 15‑гадовую дзяўчынку. Разгорнуты маштабны пошук

Сям'я Дашкевічаў уз'ядналася ў Вільні ФОТАФАКТ15

Абмяркоўваецца лёс Запарожскай АЭС. ЗША там хочуць заняцца майнінгам4

Работніца «Камунаркі» шакавала памерам навагодняга падарунка ад прадпрыемства18

Беларусы адпачылі зімой шэсць дзён у санаторыі прэміум-класа. Колькі заплацілі?5

Іна Кулей: Мілінкевіч перамог смерць, але шлях да поўнага адужання няблізкі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даследчыкі знайшлі месца ў Беларусі, дзе базуецца «Арэшнік»

Даследчыкі знайшлі месца ў Беларусі, дзе базуецца «Арэшнік»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць