Андрэй Расінскі. Кадры

Дзіцячы садок для галівудскіх багоў

Шон Бін, Ума Турман, Пірс Броснан, — пастараніцеся. У фільме «Персі Джэксан і выкрадальнік маланак» Галівуд рыхтуе новых бажкоў.

posterПерсі Джэксан і выкрадальнік маланак (Percy Jackson & the Olympians: The Lightning Thief)
ЗША — Канада, 2010, каляровы, 120 хв.
Рэжысёр: Крыс Каламбус
Ролі выконваюць: Логан Лерман, Брэндан Т.Джэксан, Аляксандра Дадарыё, Шон Бін, Пірс Броснан, Ума Турман, Стыў Куган, Разарыя Доўсан, Джэйк Эйбел,Кевін МакКід
Жанр: Падлеткавыя прыгоды паводле раману Рыка Рыордана
Адзнака: 4,5 (з 10)

Персі Джэксан — звычайны амерыканскі падлетак — і пазашлюбны сын бога Пасейдона. Алімпійскія калегі бацькі абвінавачваюць хлопца ў выкраданні маланак і пагражаюць знішчыць свет, калі пакража не будзе вернутая. У кампаніі з дачкою Афіны і гарэзлівым сябрам-сатырам, падлетак адпраўляецца ў прыгоды па Злучаным Штатам, каб сустрэцца з Медузай Гаргонай, Лернейскаю гідрай і злобным Аідам-панкушаю.

Карціна Крыса Каламбуса — даведнік па грэцкім міфам, прыстасаваны для пачатковых класаў амерыканскай школы. «Дзеткі — гэта фурыя. У кентаўра — конскі азадак, у сатыра — казліныя ногі. А Лернейская гідра — вялікая бяка.» Фурыя пры гэтым — настаўніца ангельскай літаратуры, кентаўр — Пірс Броснан у інваліднай калясцы, а сатыр — афраамерыканец. Ума Турман дэманструе змяіныя «гаргонаўскія» валасы, Логан Лерман лётае ў крылатых кедах, школьная асадка пераўтвараецца ў меч.

І ўжо не здзіўляе, што Алімп месціцца на амерыканскім хмарачосе, а ўваход у Аід — пад Галівудам.

Але галоўная мэта фільму — зусім не дыдактычная. Стужка — дзіцячы садок для новых галівудскіх багоў: Логана Лермана, Аляксандры Дадарыё, Джэйка Эйбела. Яны пакуль шыхтуюцца ў летнім лагеры і граюць у ролевыя гераічныя гульні. Шон Бін, Ума Турман, Пірс Броснан, — пастараніцеся.

Падступны Галівуд ужо рыхтуе вам змену.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Каментары

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак24

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Якія грыбы і ягады найбольш назапашваюць радыенукліды?3

Анжаліка Агурбаш расказала, чаму яе кінуў жаніх12

Ozon задумаў стварыць буйны лагістычны комплекс у Оршы8

Праз пагрозу дронаў перастаў хадзіць аўтобус з Навазыбкава ў Гомель1

БелАЗ выпрабоўвае самазвал з аўтаномным кіраваннем. Сам ён пад Лунінцам, а кіруюць ім з Мінска2

20‑гадовага забойцу ўкраінскай дэпутаткі Ірыны Фарыён асудзілі на пажыццёвае зняволенне4

«Магілёўліфтмаш» выпусціць ліфт для хмарачосаў3

Беларус пад Мінскам на чатырох сотках вырасціў тону батату

Скандал на фотаконкурсе мікравыяваў Nikon: пераможцу западозрылі ў выкарыстанні штучнага інтэлекту

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак24

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць