Грамадства

Беларус з Полацка загінуў падчас ваенных дзеянняў у Афрыцы

Беларус з Полацка загінуў падчас ваенных дзеянняў у Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы (ЦАР). Інфармацыю пра гэта выданне «Люстэрка» знайшло ў расійскіх афіцыйных статыстычных даных, якія атрымалі ўдзельнікі праектаў «Кіберпартызаны» і Silent Crow.

Яўген Лубанец. Фота: vk.com

Паводле запісу з дзяржрэестра, 33‑гадовы мужчына памёр 1 студзеня 2026 года ў горадзе Бангі, сталіцы ЦАР. Згодна з медыцынскім сведчаннем, прычынай смерці сталі множныя адкрытыя раны галавы, шыі, рук і ног, якія ён атрымаў у выніку выбуху падчас ваенных дзеянняў.

У запісе няма імя загінулага. Пазначана, што ён нарадзіўся ў Полацку і быў грамадзянінам Беларусі.

«Люстэрка» знайшло беларуса, у якога супадаюць з загінулым даты нараджэння і смерці, а таксама горад. Гэта ўраджэнец Полацка Яўген Лубанец. Цяпер акаўнты мужчыны ў сацсетках выдаленыя. Раней на яго старонцы ў VK было пазначана, што ён выпускнік гісторыка-філалагічнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Паводле звестак «Кіберпартызан», Яўген працаваў на прадпрыемствах райцэнтра як мінімум да 2023 года.

Загінулы ў Бангі беларус пастаянна жыў на вайсковай базе Кам-дэ-Ру, пазначана ў запісе пра яго смерць. Гэта штаб-кватэра ўзброеных сіл краіны, там жа знаходзіцца база «інструктараў» ПВК «Вагнер». Паводле інфармацыі The Wall Street Journal, у ЦАР знаходзяцца каля 500 наймітаў, якімі кіруе Павел Прыгожын — сын загінулага ўладальніка ПВК Яўгенія Прыгожына. Яны ахоўваюць прэзідэнта краіны Фастэна-Арканжа Туадэру, ваююць супраць паўстанцаў, а таксама кантралююць здабычу золата. Самі яны цяпер называюць сябе «садружнасцю афіцэраў», інструктарамі і «расійскімі вайсковымі спецыялістамі».

У дзень гібелі беларуса — 1 студзеня 2026 года — на паўднёвым усходзе ЦАР ішлі баі за прыгранічны горад Бамбуці. Яго на некалькі дзён захапілі мясцовыя апалчэнцы азандэ, а 2 студзеня адбілі вагнераўцы. Апазіцыйнае цэнтральнаафрыканскае выданне Corbeau News пісала, што падчас штурму ў навагоднюю ноч загінулі шэсць расійскіх наймітаў. Расійскае дзяржагенцтва ТАСС апісала тыя ж падзеі як аперацыю па выратаванні заблакаваных баевікамі міратворцаў ААН, якую армія правяла «пры падтрымцы расійскіх саюзнікаў» і «з мінімальнымі стратамі».

Мяркуючы па даных з расійскага рэестра запісаў пра смерць, «мінімальнымі стратамі» аказаліся як мінімум двое жыхароў вайсковай базы Кам-дэ-Ру — 33‑гадовы беларус і 30‑гадовы ўраджэнец Казахстана з расійскім пашпартам, які загінуў ад агнястрэльных раненняў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА58

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА

Усе навіны →
Усе навіны

«Перш чым маё жыццё абарвецца ў пятлі». Іранкі, прысуджаныя да смерці за ўдзел у пратэстах, моляць пра дапамогу9

Крамы сталіцы абвясцілі зніжкі да 70 працэнтаў на выходныя і пятніцу

Чаму праз смерць спявачкі беларускага хору ад знакамітага мастака Рушчыца адвярнуліся людзі. Таямніца трагедыі на віленскім Звярынцы7

«Гэта ўсё роўна што нехта сказаў бы такое пра Гітлера». Зяленскі пракаментаваў словы Трампа пра Пуціна3

Раней на іх ездзілі пенсіянеры, цяпер — падлеткі. У Еўропе бум на мікрааўтамабілі3

Правіцель жалезнага веку, з якім звязваюць рымскае ўварванне ў Брытанію, аказаўся жанчынай

Пад Мінскам пабудуюць буйны прамысловы парк на 10 карпусоў1

Рэжысёр «Сабачага сэрца» Бортка — чый дзед-беларус быў расстраляны ў 1938‑м — зняў скандальны серыял пра Сталіна21

У Полацку знайшлі жанчыну, якая ратавала хлопцаў ад войска. Даводзіла да 27 гадоў — і разводзілася, каб выйсці за наступнага6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА58

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць