Пагрозы, з ягоных слоў, «паступілі ад крымінальных элементаў з Беларусі».

Photo by Volha Shukaila SOPA Images LightRocket via Getty Images
Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка ў пятніцу даў паказанні ў паліцыі Варшавы ў якасці пацярпелага па справе аб пагрозах яго жыццю і здароўю. Пра гэта ён напісаў у сваім тэлеграм-канале
Ён паведаміў, што яго апыталі ў раённым упраўленні паліцыі Варшава II у сувязі з пагрозамі, якія «паступілі ад крымінальных элементаў з Беларусі».
Пагрозы былі зафіксаваныя з трох крыніц: дзве паступілі ад фізічных асоб, яшчэ адна была дасланая па электроннай пошце.
Зараз польскія пракуратуры расследуюць сем крымінальных спраў у сувязі з пагрозамі на адрас Паўла Латушкі.
Каментары