«Мінчане не бяруць адгул, каб граць в GTA. Мінчане бяруць адгул, каб паспець на распродаж у Zara ды пастаяць у чарзе», — жартуюць у сацсетках.

У Чорную пятніцу Мекай для мінчан і гасцей стаў гандлёвы цэнтр Dana Mall, дзе Zara ды Massimo Dutti прапаноўвалі зніжкі да 40%.
Людзі сабраліся перад дзвярыма Zara сабраўся яшчэ да яе афіцыйнага адкрыцця а 10‑й раніцы. Але выглядала ўсё цалкам прыстойна: ніхто не штурхаўся, не ляцеў. Праўда, заўважна, што большасць упэўнена і хутка ішла да загадзя намечаных цэляў.
«Працадаўцы, уважліва шукайце сваіх захварэлых супрацоўнікаў», — жартавалі ў каментарах.

Сярод тых, хто прыехаў да адкрыцця, была блогерка і стваральніца ўпрыгожанняў Настасся — яна планавала зняць агляд для падпісчыкаў. Яна прадэмастравала жакет, які першапачаткова быў 249 рублёў — але якраз трапіў на 40% зніжкі.

Пахваліла дзяўчына і шакаладную куртку за 329 рублёў — тая таксама трапіла ў спіс акцыйных тавараў.
Але агулам Настасся была расчараваная: кажа, упершыню сышла з Чорнай пятніцы без пакупак. Сама здзіўлялася: ці то гардэроб яе так добра ўкамплектаваны, ці то асартымент не вельмі цікавы.
Маркетолаг Дар’я тым часам назірала ў мужчынскім аддзеле за хлопцамі з Кітая, якія размаўлялі на роднай мове — кажа, тыя абураліся высокімі цэнамі ў Беларусі.
Бліжэй да абеду крама ўжо ператварылася ў мурашнік. Заклапочаныя пакупнікі сноўдаліся туды-сюды, спрабуючы раптоўна запрыкмеціць у горах адзення сапраўдны дыямент.
У сацсетках пісалі, што чэргі на касу ўжо доўгія — па 70 чалавек.

Пад канец дня, мяркуючы па фота і відэа ў сацыяльных сетках, гандлёвыя залі нагадвалі поле бітвы — паўсюль абы-як кінутыя і скамечаныя рэчы (непатрэбнае людзі часта пакідалі наўпрост у прымерачных на падлозе). А чэргі былі бясконцыя што ў прымерачныя, што на касу. Тут ужо сітуацыя нагадвала гульню змейка, калі элементаў у ёй так шмат, што галава рызыкуе ўкусіць свой хвост.

Шмат хто зараз дзеліцца расчараваннем: маўляў, на сапраўды цікавыя рэчы зніжкі не распаўсюджваліся. «Мяне засмуціў асартымент. Я доўга высочваў неабходнае, а сёння ўсё знікла. Збольшага вывесілі абсалютны неліквід».
Іншыя ж наадварот выхваляюцца ўдалым шопінгам.
У Гродне заваблівалі на адкрыццё KFC бясплатнымі бутэлькамі для вады і чызбургерамі за 1 капейку. І людзі ламануліся па халяву
У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!
Ноччу беларусы стаялі ў чэргах, каб набыць у А1 тэхніку з вялікай зніжкай. Цяпер ёй завалены «Куфар»
Каментары