Грамадства

Жыхарка Стоўбцаў паскардзілася на холад у электрычцы

Што адказалі ў прэс-службе Беларускай чыгункі?

У сетцы актыўна абмяркоўваюць скаргу жыхаркі Стоўбцаў на працу Беларускай чыгункі. Жанчына не разумее, «як доўга яшчэ можна здзекавацца з пасажыраў», піша «Мінская праўда».

Мясцовая жыхарка кожны дзень ездзіць на электрычцы па маршруце «Стоўбцы — Мінск». Паводле яе слоў, яна стамілася мерзнуць, хоць зіма яшчэ нават не пачалася. У вагонах амаль ніколі не ўключаюць ацяпленне, сцвярджае жанчына.

— Я разумею, што патрабаваць чагосьці ад электрацягнікоў эканом-класа — гэта з разраду фантастыкі, але майце ўжо сумленне, забяспечце хаця б нармальнае ацяпленне вагонаў у гэты час года, — піша пастаянная пасажырка электрычкі «Стоўбцы — Мінск». — За паўтары гадзіны дарогі ў такіх умовах можна дуба даць. Пасажыры аплачваюць праезд і маюць права разлічваць хаця б на мінімальныя «камфортныя» ўмовы ў дарозе.

Публікацыю жанчыны актыўна падтрымалі і іншыя пасажыры.

Як высветлілася, такая праблема існуе не толькі на гэтым маршруце.

— На маршруце «Мінск — Маладзечна» ўжо два гады амаль не ацяпляюць, — піша адзін з карыстальнікаў. — Раней людзі ў гэтых электрычках здымалі савецкія курткі, бо было вельмі цёпла. Цяпер трэба кальсоны адзяваць, каб зімой ездзіць у электрычках.

Многія каментатары таксама сталі на абарону машыністаў, якія часцей за ўсё зазнаюць ад незадаволенасці пасажыраў. Іншыя ж прапанавалі альтэрнатыву ў выглядзе маршруткі.

Па каментар наконт сітуацыі журналісты «Мінскай праўды» звярнуліся да спецыялістаў Беларускай чыгункі.

— У адпаведнасці з санітарнымі нормамі ў прыгарадных электрацягніках у халодную пару года тэмпература паветра павінна быць не ніжэйшай за +11°C, — тлумачаць у БЧ. — Ацяпленне ў электрацягніках рэгулюецца аўтаматычна. У салонах устаноўлены тэрмадатчыкі, якія дапамагаюць адсочваць неабходную тэмпературу.

Калі ж у вагоне вельмі холадна, любы пасажыр праз унутрысалонную сувязь «пасажыр — машыніст» можа звярнуцца да лакаматыўнай брыгады з просьбай адрэгуляваць ацяпленне вагонаў.

Таксама з нагоды ацяплення можна аператыўна звяртацца ў кантакт-цэнтр Беларускай чыгункі праз нумар 151. Аднак там абавязкова папросяць паведаміць звесткі пра паездку (дату, час, маршрут, нумар цягніка і вагона).

Каментары

Цяпер чытаюць

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам6

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі заблакавалі Faceit

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА66

Адзін паверх, чатыры спальні, сем сотак і суседства з Ярмошынай. У Драздах прадаюць катэдж за $4 мільёны18

«Заяўкі на Новы год пачынаюцца ў лютым». Дырэктар цырка — пра ажыятаж1

Самалёт Лукашэнкі вылецеў у Аман9

Чаму ў Беларусі імкліва выраслі цэны на скумбрыю і яйкі? Тлумачыць эканаміст6

Якія авіякампаніі закрываюцца ці ў крызісе з-за росту цэн на паліва?

«БелДжы» пачаў збіраць новы Geely Atlas. Продажы пачнуцца ў снежні1

Ініцыятыва Maldzis набыла этнаграфічную карту Яўхіма Карскага13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам6

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць