Спорт

Унікальны выпадак у НХЛ: беларус забіў аўтагол

Цікавы момант адбыўся ў хакейным матчы Нацыянальнай хакейнай лігі, дзе два беларусы згулялі адзін супраць другога.

Гэта здарылася ў матчы «Калгары Флэймз» супраць «Нью-Джэрсі Дэвілз».

За «Калгары» гуляе Ягор Шаранговіч, гэта быў ягоны 26‑ы матч у сезоне. За «Дэвілз» выступае Улад Калячонак. Гэта была толькі другая ягоная гульня ў сезоне (у першым матчы беларус, дарэчы, закінуў шайбу).

У першым перыядзе «Калгары» адкрыў лік. Шаранговіч адзначыўся выніковай перадачай у эпізодзе, які скончыўся кур'ёзным аўтаголам Калячонка: пасля кідка шайба адскочыла ад Улада і апынулася ў варотах «Нью-Джэрсі».

У трэцім перыядзе Калячонак ледзь не дапусціў яшчэ адну памылку каля сваіх варот. Няўдалая перадача назад ад беларускага абаронцы ледзь не застала знянацку галкіпера Джэйка Алена і магла стварыць праблемы для «Нью-Джэрсі».

Шаранговіч у матчы набраў два асістэнцкія балы, у яго ў 27 гульнях у гэтым сезоне шэсць закінутых шайб і восем асістаў.

Што праўда, паспяховая гульня Ягора не дапамагла «агеньчыкам». «Калгары» прайграла 3:5.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Беларусі заблакуюць Spotify23

У Беларусі заблакуюць Spotify

Усе навіны →
Усе навіны

Якія авіякампаніі закрываюцца ці ў крызісе з-за росту цэн на паліва?

«БелДжы» пачаў збіраць новы Geely Atlas. Продажы пачнуцца ў снежні1

Ініцыятыва Maldzis набыла этнаграфічную карту Яўхіма Карскага13

У Dana Mall з'явілася навагодняя інсталяцыя4

У 49 гадоў памёр палкоўнік Дунаенка, герой скандалу з прастытуткамі17

Камера зафіксавала, як еўрапейскі лясны кот на Палессі выбіраецца на свет і азіраецца па баках ВІДЭА4

Лідары ЕС датэрмінова завяршылі саміт, так і не дамовіўшыся наконт бюджэту і новага крэдыту для Украіны4

Беларуска зрабілася інфлюэнсеркай у Італіі — расказвае пра цяжкае дзяцінства і топку вагонаў на марозе10

Беларуска з'ехала ў Польшчу з чатырма дзецьмі, нарадзіла яшчэ траіх і прыняла ў сям'ю дзяўчыну з Украіны7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі заблакуюць Spotify23

У Беларусі заблакуюць Spotify

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць