Вайна1111

Прэзідэнт Чэхіі не верыць у магчымасць вяртання Украінай усіх акупаваных тэрыторый

Прэзідэнт Чэхіі Пэтр Павел зноў заклікаў да «рэалізму» ў дачыненні да магчымасці вяртання Украінай акупаваных тэрыторый. Ён выказаў меркаванне, што Украіна павінна прызнаць верагоднасць таго, што некаторыя з яе тэрыторый могуць застацца пад кантролем Расіі пасля заканчэння вайны, піша «Еўрапейская праўда».

У інтэрв'ю The New York Times прэзідэнт Чэхіі, які ў 2015-2018 гадах быў кіраўніком Вайсковага камітэта НАТА, адзначыў, што Украіна павінна быць «рэалістычнай» адносна сваіх шанцаў на вяртанне акупаваных тэрыторый.

Ён выказаў меркаванне, што найбольш верагодным вынікам вайны стане тое, што частка тэрыторыі Украіны застанецца пад расійскай акупацыяй на «часовы» перыяд, які можа працягвацца гадамі.

Павел таксама падкрэсліў, што на гэты момант нельга казаць ні пра паразу Украіны, ні пра паразу Расіі, і, на ягоную думку, канец вайны будзе дзесьці «пасярэдзіне». Ён адзначыў, што ёсць «шэраг прыкладаў» тэрыторый, якія часова ўтрымліваюцца Расіяй, хоць не ўдакладніў, якія менавіта мае на ўвазе.

Гэтая пазіцыя з'яўляецца для прэзідэнта Чэхіі паслядоўнай. Раней ён таксама заяўляў, што лічыць магчымым часовы «кампраміс» наконт акупаваных тэрыторый Украіны, калі гэта дазволіць спыніць вайну. 

Пры гэтым Пэтр Павел — адзін з найбольш перакананых і паслядоўных прыхільнікаў вайсковай падтрымкі Украіны ўсімі магчымымі спосабамі. Менавіта ён стаў ініцыятарам стварэння кааліцыі еўрапейскіх дзяржаў для закупкі на патрэбы Украіны боепрыпасаў у трэціх краін.

Каментары11

  • Жэка
    23.09.2024
    Ужо зразумела, што перад намі чарговы лявацкі крэпкі хазяйственнік.
  • цана "кампраміса" з Расеяй
    23.09.2024
    На акупаваных тэрыторыях Расея будзе праводзіць фільтрацыю (з катаваннямі і турэмным увязненнем праўкраінскі настроеных людзей), русіфікацыю насельніцтва, ваенную падрыхтоўку моладзі для ўдзелу ў наступных расейскіх імперскіх войнах. І праз некаторы час (звычайна 6-8 год) Расея пачне мабілізацыю ў расейскае войска насельніцтва акупаваных тэрыторый для выкарыстання ў якасці гарматнага мяса ў новым этапе расейскай вайны.

    Вось цана "кампраміса" з Расеяй.
  • 23.09.2024
    " Дзеля нас капаюць ямы , ды лятуць ў іх самі "
    Прымаўка .

Цяпер чытаюць

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі16

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Усе навіны →
Усе навіны

Як жывуць людзі ў самай халоднай вёсцы планеты — там бывае мінус 71°C5

Сёння пройдзе лёсаванне чэмпіянату свету па футболе. Упершыню ў ім возьме ўдзел 48 камандаў

«Добрыя навіны ў найбліжэйшыя тыдні»: Вэнс заінтрыгаваў заявай адносна вайны ва Украіне.13

«Роўна ў той момант». Ірландыя расследуе палёт невядомых дронаў каля маршруту самалёта Зяленскага1

Штучны інтэлект пераварочвае порнаіндустрыю11

Чатыры краіны не будуць удзельнічаць у Еўрабачанні-2026, пратэстуючы супраць допуску Ізраіля14

«Упершыню я ледзь не загінула на Кубе». Беларуска расказала, як палову жыцця правяла ў падарожжах1

У суд перадалі справу абвінавачаных у карупцыі супрацоўнікаў «Белшыны»1

П'яны янот учыніў начны дэбош у краме, а пасля заснуў у прыбіральні10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі16

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць