Зяленскі: Разведка атрымала інфармацыю пра падрыхтоўку Расіяй масаванага ўдару
«Рыхтуем супрацьдзеянне», — адзначыў кіраўнік Украіны.

Фота: AP Photo/Stefan Jeremiah
Украінская разведка атрымала інфармацыю пра падрыхтоўку расійскімі акупантамі новага масаванага ўдару, заявіў сёння прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
«Сёння атрымалі абноўленую інфармацыю ад разведкі пра падрыхтоўку расіян да масаванага ўдару. Рыхтуем супрацьдзеянне», — адзначыў ён.
Зяленскі дадаў, што былі вызначаныя тэрміны выканання значнай часткі задач, а першачарговыя ўжо рэалізуюцца.
Каментары