Аўто44

У Беларусі пачалі збіраць кітайскія мікрааўтобусы раней невядомага нам брэнду. Што за яны і колькі каштуюць

Кітайскі аўтапрам працягвае заваёўваць беларускі аўтамабільны рынак. Апроч ужо звыклых красовераў і седанаў, на рынак заходзяць вытворцы лёгкай камерцыйнай тэхнікі. 

Фота: shineray.by

Made in Belarus?

Брэнд Shineray афіцыйна выйшаў на рынак Беларусі ў 2024 годзе. Беларусам прапануюцца як пасажырскія версіі на 7 або 9 месцаў, так і грузавыя фургоны.

Пад капотам мікрааўтобусаў усталяваны 2-літровы бензінавы рухавік магутнасцю 150 к.с., які працуе ў пары з 5-ступеньчатай механічнай каробкай перадач. Прывад — задні. Заяўлены расход паліва — ад 7,2 літра на 100 км.

Shineray M7 прадаецца па цэнах ад 85 200 рублёў (каля 26 тысяч даляраў).

Фота: av.by

Як заяўляе афіцыйны дыстрыб'ютар, у Беларусі ўжо прадаюцца аўтамабілі мясцовай зборкі. Зборку запусцілі толькі гэтай восенню. Да Новага года плануюць сабраць больш за 100 аўтамабіляў.

Пастаўшчыкі прызнаюць, што асноўная перавага беларускай зборкі — гэта магчымасць эканоміць на ўтылізацыйным зборы.

З папярэдніх заяў пастаўшчыка ў цэлым вынікае, што калі б не заходнія санкцыі і павышэнне ставак утылізацыйнага збору, беларускія аўтааматары, магчыма, так і не даведаліся б пра існаванне Shineray M7.

Нават у рэкламным матэрыяле пастаўшчык прызнаваўся, што яшчэ ў 2021 годзе бізнэс хутчэй быў гатовы пераплаціць і набыць, напрыклад, новы еўрапейскі фургон у афіцыйнага дылера замест новага «кітайца». Але часы змяніліся.

Фота: shineray.by

Як змены ў заканадаўстве Беларусі і ЕС адкрылі дарогу Shineray

З 1 красавіка ў Беларусі адчувальна паднялі стаўкі ўтылізацыйнага збору на грузавую тэхніку, у тым ліку лёгкую камерцыйную.

А пазней Еўрасаюз увёў новыя санкцыі, якія забараняюць экспарт у Беларусь грузавога транспарту. А таксама легкавога з аб'ёмам рухавіка, большым за 1,9 літра. 

Праз гэта можна не сумнявацца, што невядомыя раней кітайскія мікрааўтобусы беларускай зборкі будуць карыстацца попытам.

Каментары4

  • піва
    08.10.2024
    Цяжка зразумець, для якіх мэтаў можна выкарыстаць гэтае кітайскае ражно на 7-9 пасыжараў. Для маршруткі гэта вельмі мала. А для вялікай сям'і можна купіць легкавіка на 7 месцаў.
  • Боливар
    08.10.2024
    Два контейнера с машинокомплектами и восемь контейнеров с дронами и прочей военной снарягой.
    Такая себе схема прикрытия нелегальных поставок.
  • рашысцкаму іды*ту
    08.10.2024
    ром, муд*к, гэта твой чырвоны рашкастан пыжыцца ў апошнім імперскім парыве перад тым як разваліцца. Кітай ужо фактычна без адзіна стрэлу заняў і кантралюе ўвесь дальні ўсход рф, а цяпер яшчэ і эканамічна кантралюе амаль усю рф.

Цяпер чытаюць

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»11

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Пачобут едзе ў Львоў11

На сайце футбольнага клуба «Катавіцы» памянялі сцяг: чырвона-зялёны на нацыянальны беларускі6

Азаронак апраўдваецца, што яго расійскага госця з фразамі пра беларускі народ не так зразумелі25

Легендарная шашлычная «Ёлкі-Палкі» павінна ацалець падчас зносу прыватнага сектара на Арлоўскай у Мінску

У Мінску дазволілі выкідаць паперу, пластык і шкло ў адзін кантэйнер2

Мужчына сыграў Billie Jean на вакзале Гомеля і парваў сацсеткі ВІДЭА

Італія, якая заваблівала мільянераў, цяпер хоча браць з іх плату за выезд2

Расія пераводзіць танкеры ценявога флоту пад уласны сцяг, каб засцерагчы нафтавыя перавозкі

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»58

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»11

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць