Свет77

Ізраіль знішчыў усе іранскія зенітныя ўстаноўкі С-300

Падчас паветраных удараў па ваенных аб’ектах на тэрыторыі Ірана ў мінулую суботу Ізраіль знішчыў тры зенітна-ракетныя комплексы С-300 расійскай вытворчасці, якія засталіся на ўзбраенні Ірана.

Фота: twitter.com / Tasnimnews

Пра гэта паведамляе газета The Wall Street Journal са спасылкай на амерыканскіх і ізраільскіх афіцыйных асобаў.

Гэтыя комплексы, што з’яўляліся ключавым элементам сістэмы СПА Ірана, змаглі, паводле газеты, перахапіць, у лепшым выпадку, некалькі з сотняў ракет, выпушчаных па цэлях у Іране падчас паветранай атакі, у якой прымалі ўдзел сто ізраільскіх баявых самалётаў. Тры з чатырох комплексаў, пастаўленых Расіяй Ірану, былі знішчаныя падчас гэтай атакі. Чацвёрты быў знішчаны раней.

Паводле даных амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW), адзін з комплексаў С-300 знаходзіўся побач з аэрапортам Тэгерана, два іншыя прыкрывалі аб’екты энергетычнай інфраструктуры — нафтавы порт, нафтаперапрацоўчы завод і радовішча прыроднага газу, піша расійская служба «Радыё Свабода».

ЗРК С-300, што знаходзіліся на ўзбраенні Ірана, з’яўляюцца мадэрнізаванай у канцы 1990-х гадоў версіяй гэтага комплексу, які паступіў на ўзбраенне савецкай арміі ў канцы 1970-х.

Па словах аналітыкаў, са стратаю комплексаў С-300 многія крытычна важныя аб’екты Ірана застаюцца безабароннымі перад ракетнымі атакамі. Магчымасцяў атрымаць ад Расіі больш сучасныя ЗРК С-400 у яго няма, бо Расія выкарыстоўвае ўсе рэзервы для вядзення баявых дзеянняў ва Украіне.

Гэты інцыдэнт, разам са знішчэннем некалькіх расійскіх комплексаў С-300 украінскай арміяй падчас баявых дзеянняў ва Украіне і паспяховымі ўдарамі ўкраінцаў па больш сучасных расійскіх ЗРК С-400, наносіць сур’ёзны ўрон рэпутацыі расійскай абароннай прамысловасці. Газета цытуе аналітыкаў, якія лічаць, што традыцыйныя кліенты расійскага ВПК, хутчэй за ўсё, пачнуць шукаць альтэрнатыўных пастаўшчыкоў узбраення, што можа быць на руку паўднёвакарэйскім, ізраільскім, амерыканскім і кітайскім вытворцам узбраення.

Каментары7

  • ...
    29.10.2024
    Налетай, покупай русские вундервафли! )
  • зрим в корень
    29.10.2024
    Смотрите в корень, путину показали, что могут сделать с ним, его бункерами, его армией Западные, военные технологии...
    С учётом того, что за последние два года, одна Западная Европа потратила 190 млрд. долларов на своё перевооружение...
    Ну, разве решит сгореть в ядерном пепле вместе с своими бункерами и Россией, и то, навряд позволят.
  • Индеец
    29.10.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску пачалі будаваць Казахстанскі квартал5

У Міграцыйным дэпартаменце Літвы патлумачылі, як будуць дэпартаваць Скіндзерава10

У Балгарыі на трасе сутыкнуліся ажно 86 машын, 12 чалавек загінулі

Катэдж за Нацыянальнай бібліятэкай стаў самым дарагім домам Беларусі, прададзеным у кастрычніку

У Францыі з царквы скралі і знішчылі мошчы святога Мікалая — таго, хто стаў правобразам Санта-Клауса6

Гамяльчук збіў сяброўку, скінуў яе з другога паверха, а пасля прапанаваў ажаніцца3

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў8

На Арлоўскай у Мінску сталі зносіць двухпавярховікі2

Зяленскі назваў найхутчэйшы спосаб завяршыць вайну34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць