Грамадства1111

Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнткай Ісландыі

Падчас свайго візіту ў Ісландыю беларуская дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская ўпершыню сустрэлася з новай прэзідэнткай гэтай краіны Халай Тамасдоцір, якая заняла пасаду толькі ў жніўні 2024 года.

Падчас сустрэчы з Халай Тамасдоцір. Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

Падчас сустрэчы Ціханоўская і Тамасдоцір абмяркоўвалі праблему росту рэпрэсій і павелічэнне ціску на беларусаў з боку рэжыму Лукашэнкі як унутры краіны, так і за яе межамі. Таксама закранулі пытанне метадаў вызвалення і спосабы дапамогі палітзняволеным, у тым ліку — людзям, якія знаходзяцца ў рэжыме інкамунікада.

Акрамя таго, размаўлялі пра важнасць падтрымкі беларускіх незалежных медыя, бізнэсу і культурніцкіх ініцыятыў ды арганізацый, а таксама падтрымкі Украіны.

«Я шчыра ўдзячная Ісландыі за ўсебаковую падтрымку ў дачыненні да беларусаў. Дзякуючы прэзідэнтцы Хале Тамасдоцір і прэм’ер-міністру Б’ярні Бенедыктсану, голас беларусаў пачулі на Паўночнай Радзе — і гэта адкрывае нам шлях для яшчэ больш шчыльнага супрацоўніцтва з Паўночнымі краінамі», — заявіла падчас сустрэчы Ціханоўская.

Каментары11

  • Gorliwy Litwin
    31.10.2024
    Чарговы лабісцкі ваяж на карысць селядцовага бізнэсу Машэнскага. І невялічкага кансалтынгава на бізнесу офісаў і кабінетаў
  • Filipp
    31.10.2024
    Ну з'ездзіла і з'ездзіла, хай катаецца!
  • Жора
    31.10.2024
    Я супраць таго, каб гэта асоба сустракалася хоць з кім у якасці прадстаўніцы беларусаў. Як прыватная асоба - калі ласка.

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Мама забітай у Ізраілі беларускі: Прыгажосць ёй не прынесла шчасця4

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г8

Лукашэнка — Пашыняну: Ты дакладна вызнач, куды твой каньяк забяруць17

Лукашэнка ўдзячны Трампу за тое, што ён агаліў палітыку Захаду7

Двух беларусаў у Літве аштрафавалі на 419 тысяч еўра1

«Я пайшоў блукаць па горадзе ў пошуках сябе». Гутарка з беларусам, які летам на месяц знік у Каталоніі7

Акадэмія мастацтваў засталася без першага прарэктара

Як будзе выглядаць Акадэмія КДБ, якую будуюць на Залатагорскіх могілках30

Акцыі EPAM нечакана пайшлі ў рост3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць