Грамадства2828

«Калі б ён пайшоў па іншым шляху, было б па-іншаму». Камандзір Палка Каліноўскага пракаментаваў сітуацыю з Верамейчыкам

У суботу байцы Палка Каліноўскага наведалі Вільню. Іх камандзір Павел Шурмей пракаментаваў сітуацыю з затрыманым у В'етнаме і дэпартаваным у Беларусь Васілём Верамейчыкам.

Васіль Верамейчык. Архіўнае фота: Наша Ніва

«Ад самага пачатку робіцца ўсё магчымае. Каб усе зразумелі — некаторыя справы трэба рабіць ціха. Але каб нехта не сказаў, што можна замаўчаць праблему», — сказаў Павел Шурмей.

Ён таксама дадаў, што часць, дзе служыў Верамейчык, дакладна не рабіла забароны на ўезд таго ва Украіну.

«Ва Украіне высвятляюць абставіны, чаму ў Васіля была забарона. Трэба ведаць, што і як было. Калі чалавек жадае трапіць ва Украіну, нават былы ваяр, бываюць выпадкі, калі чалавек нешта робіць, да чаго тыя ж памежнікі могуць паставіцца па-службоваму. Як і літоўская дзяржава, якая паглядзела кейс Васіля і паставіла птушачку. Калі б ён пайшоў па іншым шляху, было б па-іншаму», — падзяліўся Павел Шурмей.

Каментары28

  • Стары
    23.11.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Брэст
    23.11.2024
    Мне падабаецца Шурмей. Праматой і строгасцю. Такі Міраслаў Лазоўскі быў. Пацук быў рэальна легкадумны. А мы на вайне. На вайне легкадумнасць - гэта горш чым дурасць. Гэта злачынства. Бо легкадумнасцю ты падстаўляеш іншых, не толькі сябе.
  • не такі, як ёсць
    23.11.2024
    Гляджу ўсе ўпарта робяць з хлопца ‘’самвінаватага’’. І Украінскія ўлады як бы ні пры чым, і летувісы ‘’красаўцы’’

Цяпер чытаюць

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары11

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Усе навіны →
Усе навіны

Канье Уэст зарабіў на адмененых у Расіі канцэртах 20 мільёнаў даляраў2

Украіна ўпершыню ўдарыла па дата-цэнтры «Яндэкса». «Яндэкс.Дыск» працуе са збоямі12

У Драздах купілі катэдж за 1,1 мільёна даляраў1

Хто той грамадзянін Чэхіі, які прыехаў у Беларусь да хворай маці і быў арыштаваны за данаты на падтрымку Украіны5

«Гэта Пуцін!» У Расіі жанчына пабачыла ў кавярні эльфа Добі, прыняла яго за Пуціна і запатрабавала прыбраць «абразу»18

Венгрыя здымае вета на перамовы Украіны з ЕС

У Швабскім замку ў Бары, дзе Габсбургі атруцілі Бону Сфорца, адкрылі барэльеф у памяць пра славутую каралеву

Міхалкоў заявіў, што вайну з Украінай Расіі паслаў Бог13

Пазняк пра палітыку ЕС: Фактычна гэта палітыка антыбеларуская88

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары11

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць