Грамадства66

Прапагандысты выпадкова паведамілі, колькі плацяць за стварэнне крынджовых стыкераў да Дня народнага адзінства

На стварэнні такога крэатыўнага кантэнту шмат не заробіш.

Стыкеры, якія стварылі «Мінск-Навіны». Скрыншоты з тэлеграма

Раніцай 25 лістапада ў тэлеграм-акаўнце дзяржаўнага інфармагенцтва «Мінск-Навіны» з'явіўся допіс з дакументам, з якога стала вядома, хто стварыў стыкеры ў тэлеграм і вайберы да так званага Дня народнага адзінства.

Скрыншот з сервіса tgstat

Гэта дакладная запіска, напісаная намеснікам галоўнага рэдактара, які кіруе аддзелам выпуску і СММ, ён падпісаны як А. Р. Анісімаў. Напісаная яна на імя першага намесніка «Мінск-Навінаў» Андрэя Баса.

Андрэй Бас. Фота з сайта «Мінск-Навінаў»

Там паведамляецца, што стыкеры для тэлеграма і вайбера стварыла рэдактарка дзіцячага часопіса «Арэлі» Дар'я Жаўтаровіч. За гэтыя 13 стыкераў ёй прапануюць выпісаць прэмію памерам 150 рублёў.

Дар'я Жаўтаровіч. Фота з сайта «Мінск-Навінаў»

Таксама 100 рублёў прапануюць выплаціць рэдактару тэхнічнага аддзела выпуску і СММ інфармацыйнага агенцтва «Мінск-Навіны» Вользе Лукашэвіч. Яна «займалася пошукам і падборам візуалаў» для стыкерпака.

«Стыкерпак размешчаны ў месенджарах для прыцягнення ўвагі аўдыторыі да канала. Створаны па заданні гендырэктара», — падсумоўваецца ў дакуменце.

Кіруе «Мінск-Навінамі», як і праўладным Беларускім саюзам журналістам, ураджэнец расійскага Валгаграда Андрэй Крывашэеў.

Андрэй Крывашэеў. Скрыншот з трансляцыі БТ

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары6

  • Lb
    26.11.2024
    Фальшывае, ліпавае "адзінства" ў хлусні і крывадушшы, якое нікому не трэба і пад якое толькі дарэмна трацяць грошы дзеля ілжывай карцінкі прапаганды якую ніхто акрамя прапагандыстаў ды ідыёлагаў не глядзіць, яшчэ хіба пенсіянераў якім няма што глядзець як толькі акрамя ілжывай лухты па ТБ ў якую і яны даўно не вераць.
  • Ноўнэйм
    26.11.2024
    Спалучэнне жабрацтва і пыхлівасці - сапраўдны твар сучаснай "еднай" Беларусі
  • Free
    26.11.2024
    Адзінства з кім, вакол каго? Гауляйтарам, здраднікам Беларусі і ягонай сямейкай карупцыянераў якія ненавідзяць беларускі народ, беларускую мову, гісторыю культуру, якія паляць нашы кнігі, прынялі саўдзел у вайне супраць суседкі Ўкраіны, ператварылі Беларусь у прахадны двор для расейскіх ботаў і што дня катуюць беларусаў,беларускі народ, што дня твораць злачынства супраць чалавецтва, што дня вынішчаюць нашу эканоміку, нашы рэсурсы, рэшткі нашае незалежнасці.
    Адзінае ў чым аб'ядналіся беларусы так гэта ў ненавісці да клятага Лукашэнка і ягонага клятага вывадка.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць