Грамадства66

Камандзір Палка Каліноўскага: Беларускія добраахвотнікі маюць тыя ж сацыяльныя гарантыі, што і ўкраінскія вайскоўцы

Прадстаўнікі Палка Каліноўскага на сустрэчы з беларускай дыяспарай Уроцлава (Польшча) распавялі пра мэты новага кіраўніцтва структуры і настрой сярод ваяроў.

Павел Шурмей (на фота справа) сустрэўся з беларусамі Уроцлава 28 лістапада

Мерапрыемства адбылося 28 лістапада. Раней аналагічная сустрэча прайшла ў Вільні, таксама плануюцца спатканні ў Гданьску і Варшаве.

Адна з мэтаў арганізацыі такіх дыялогавых пляцовак, як адзначыў камандзір Палка імя Каліноўскага Павел Шурмей (пазыўны «Дзядзька»), — наладжванне кантактаў і больш цесная супраца з беларусамі замежжа (перш за ўсё Польшчы і Літвы). Гэтае ўзаемадзеянне мае весціся ў некалькіх кірунках. Напрыклад, сёння ёсць вострая патрэба (кейс Васіля Верамейчыка гэта пацвярджае) у стварэнні ініцыятываў, што будуць займацца падтрымкай беларусаў, якія ваявалі на баку Украіны: легалізацыя, адаптацыя да новых умоваў жыцця, пошук працы, медыцынская рэабілітацыя і псіхалагічная дапамога ды іншыя важныя пытанні.

Вострай з’яўляюцца тэма палонных і іх вяртання. Паводле слоў Паўла Шурмея, на сёння Расія ўтрымлівае некалькіх беларусаў. Пра двух з іх, якіх узялі ў палон пад Лісічанскам, ужо два гады як няма ніякай інфармацыі.

Каментуючы ўзровень узаемадзеяння з дэмакратычнымі сіламі Беларусі, камандзір Палка адзначыў:

«Дэмакратычныя сілы — Офіс Святланы Ціханоўскай, Каардынацыйная рада — пазбягаюць мілітарысцкіх тэмаў. Гэта стварае пэўны разрыў паміж імі і ваярамі. Думаю, сітуацыя з Васілём Верамейчыкам прымусіла звярнуць больш увагі на тэму падтрымкі беларусаў, якія ваявалі і ваююць, і некаторыя падыходы будуць перагледжаныя. І ўжо адчуваюцца змены».

Павел Шурмей нагадаў, што Полк праходзіць этап рэфармавання, і на гэтым фоне важна захаваць давер і аўтарытэт структуры. «Нашая задача — зрабіць дзейнасць Палка зразумелай і празрыстай, умацаваць яго рэпутацыю. Для гэтага неабходны адкрыты дыялог і даступная справаздачнасць. Цяпер у Палку праводзіцца аўдыт. На жаль, былое кіраўніцтва не аддае ўсе неабходныя дакументы, бухгалтар не выходзіць на сувязь. Тым не менш, рахункі ўжо адноўленыя, і мы кантралюем іх самі. Галоўнае — абсалютная большасць байцоў падтрымлівае тыя змены, якія мы праводзім. І нам важна захаваць ды нарасціць наш чалавечы капітал. Таму рэкрутынг — гэта яшчэ адна тэма, якую мы абмяркоўваем на такіх сустрэчах».

Павел Шурмей падкрэсліў, што Полк Каліноўскага як падраздзяленне УСУ мае дастаткова добрыя ўмовы для службы. Гэта датычыць і матэрыяльнага забеспячэння, і ўмоваў кантракту. Калі параўнаць з пачаткам вайны, бачна, як яны лепшаюць. Напрыклад, значна скараціўся час залічэння ў шэрагі добраахвотнікаў: ад моманту падачы запыту ў чат-бот Палка да прыняцця на службу праходзіць максімум два месяцы. Раней гэты перыяд быў значна большы.

Камандзір таксама папярэдзіў пра небяспеку фэйкавых чат-ботаў. Каб яе пазбегнуць, трэба карыстацца інфармацыяй і спасылкамі толькі з афіцыйнага сайта Палка Каліноўскага — kalinouski.org.

Беларускія добраахвотнікі маюць тыя ж сацыяльныя гарантыі, што і ўкраінскія вайскоўцы. Нядаўна былі прынятыя змены ў заканадаўстве, што дазваляюць замежнікам, якія ваююць у шэрагах украінскага войска, атрымліваць афіцэрскія званні.

На пытанне, у якой дапамозе цяпер мае патрэбу Полк, камандзір адказаў, што, нягледзячы на тое што Украіна дастаткова добра забяспечвае байцоў, заўсёды ўзнікаюць пэўныя выдаткі, але яны неабходныя для павышэння абараназдольнасці, манеўранасці, бяспекі. Ён прывёў прыклад: «УСУ перадалі нам 50 дронаў, але каб пачаць імі працаваць, трэба было ў кожны ўкласці па 100 долараў. Таксама вялікі пункт выдаткаў — рамонт тэхнікі. Таму матэрыяльная падтрымка Палка важная. Гэта можа быць укладам кожнага з вас у нашу супольную перамогу. Бо не кожны гатовы пайсці ваяваць. Але я ўпэўнены, што большасць беларусаў гатовыя падтрымліваць нашых байцоў».

Ад удзельнікаў сустрэчы прагучала пытанне пра тое, які настрой у каліноўцаў цяпер, на фоне пэўных канфліктаў унутры арганізацыі і яе рэфармавання, на фоне абвастрэння сітуацыі на фронце і размоваў пра магчымае перамір’е.

«Нашая пазіцыя застаецца нязменнаю: Расія — супольны вораг Украіны і Беларусі. Мы ўпэўненыя, што перамір’е, калі яно здарыцца зараз, — гэта часовая з’ява і можа адыграць на руку Пуціну. Прыклад 2014 года гэта пацвярджае. Таму важна захаваць сваю баяздольнасць, нарошчваць мускулы, умацоўваць дух».

Каментары6

  • Малінаўка
    30.11.2024
    [Рэд. выдалена]
  • донатер
    30.11.2024
    Счета не обновлены а открыты новые. Что со старыми?
  • Чытач
    30.11.2024
    донатер, усё напісана ў артыкуле

Цяпер чытаюць

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

33‑гадовы беларус, што знік у Італіі, загінуў1

Беларуска ўдзельнічае ў польскім шоу на выжыванне — і рыхтуецца да шлюбу з сынам вядомай польскай спявачкі13

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць4

Украінскія дроны другі раз з пачатку восені атакавалі найбуйнейшы порт Расіі на Балтыйскім моры3

Бацька Меган Маркл пераведзены ў турму пасля таго, як зрэзаў электронны бранзалет

Удзельнічалі ў паўстаннях, былі экзатычнымі слугамі і нават ратавалі магнатаў ад даўгоў. Кім былі афрыканцы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай?23

Больш за 200 мільёнаў чалавек у свеце жывуць на тэрыторыях, за якія змагаюцца банды і паўстанцы3

Клізма з кока-колы дапамагла там, дзе не спрацавалі слабільныя. Як гэта магчыма?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць