Грамадства7575

IT-прадпрымальнік Ігар Маханёк пра стартапы: Калі вы пішаце мне па-руску, то вы для мяне не свой

Беларускі айцішнік і венчурны інвестар Ігар Маханёк у новым выпуску ток-шоу «Жыццё-маліна» патлумачыў, чаму стартапам лепш пісаць яму па-беларуску.

Igor Makhanyok Игорь Маханёк Ігар Маханёк
Ігар Маханёк. Скрын відэа: malina_by / YouTube

Венчурны інвестар заўважае, што не разумее, калі яму беларускія стартаперы пішуць па-руску.

«Мяне проста бянтэжыць, мне шкада, што беларусам і людзям з беларускай нацыянальнасцю, якія выехалі з Беларусі, патрэбна выкарыстоўваць рускую мову, якая не наша родная мова. Яна не з'яўляецца для мяне ніякім маркёрам «свой».

Калі вы хочаце мне напісаць з нагоды таго, што вы з Беларусі і я з Беларусі, і мы свае, то я згодны — давайце. Але калі вы пішаце мне па-руску, то вы для мяне не свой. (…) Гэта не значыць, што я супраць рускай мовы. Я размаўляю па-руску. І шмат з беларусамі размаўляю па-руску. Але я размаўляю па-руску са знаёмымі беларусамі. А не калі першая інтэракцыя ідзе.

Гэта крышачку дзіўна для мяне. Асабліва, калі гэта бізнэс-інтэракцыя, калі гэта пра пад'ём грошай. Калі вы пішаце інвестару, то будзьце сур'ёзнымі. Для мяне гэта падобна на тое, калі да мяне падыходзяць у шлёпанцах па грошы. Гэта несур'ёзна. (…)

Вядома, ёсць шмат беларусаў, якія не хочуць размаўляць па-беларуску. Гэта іх права. Маё права таксама. Гэта не значыць, што я не буду з імі размаўляць. Але ёсць англійская мова. Гэта мая працоўная мова і мова маёй каманды. (…)

Калі яны мне пішуць е-мэйл, то ў 90% выпадкаў я буду яго перанакіроўваць на сваю каманду. А калі ён па-руску, я не буду гэта рабіць, бо мая каманда не разумее па-руску.

Калі я яго не змагу накіраваць, а ў самога мяне няма ні часу, ні эмацыйнай прывязкі, то гэта проста згубленая магчымасць. Напішыце мне па-англійску, і мы разглядзім ваш стартап».

Каментары75

  • ОК
    08.12.2024
    Так и запишем. Товарищу можно впарить любй шлак, если питч сделать на беларуский мове.
  • Просты беларус
    08.12.2024
    Дзякуй за прынцыповасць. А як яшчэ абараніць нашу мову й культуру?
  • BlackRock
    08.12.2024
    Засунь свои инвестиции себе в ж...у, лицемер, если для тебя важнее язык, чем идея проекта, его последующая коммерциализация и масштабирование. Покажи мне хоть один проект, например, сайт на беларуском языке, можно из новостников, который самокупается, приносит прибыль и не требует постоянного вливания грантов? Нет таких.

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром1

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

Стась Карпаў: Уявіце на хвілінку, што на месцы Ціханоўскай апынуўся Пракоп’еў. Або Карач49

Красулін: Людзі ў беларускіх турмах не так рызыкуюць, як украінцы, у якіх ляцяць ракеты32

66‑гадоваму ксяндзу з Вілейкі далі тры гады. Яму шылі «здраду радзіме», а асудзілі па народным артыкуле 2

У Дняпры расійская ракета разбурыла хоспіс. Адтуль эвакуююць невылечна хворых людзей2

Лукашэнка: Я на перамовах з амерыканцамі і еўрапейцамі кажу: «Я гатовы перагарнуць старонку»45

Трагедыя ў іспанскім чэмпіянаце: гулец памёр у выніку сутыкнення з галкіперам

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная24

У ЗША пачынаецца вырашальны дзень прамежкавых выбараў у Кангрэс. Больш за 50 мільёнаў выбаршчыкаў ужо прагаласавалі1

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром1

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць