Грамадства1717

Дабратвор збіраецца ладзіць у Варшаве пікеты ў падтрымку Канапацкай

Ён хоча аб'яднацца ў гэтым з «нармальнымі польскімі партыямі» — напрыклад, ультраправай «Канфедэрацыяй», піша «Белсат».

Ілья Дабратвор. Фота: facebook.com / ilia.gsm

Колішні актывіст Партыі БНФ і супрацоўнік прарасійскага рэсурсу «Політрінг», бацька пяці дзяцей, а цяпер польскі таксіст Ілля Дабратвор расказаў, якую палітычную актыўнасць будзе ладзіць у Варшаве. Ён цяпер давераная асоба Ганны Канапацкай, таму хоча апраўдаць свой статус.

Дабратвор ведае, што беларусы замежжа не могуць галасаваць, але вінаваціць у гэтым польскі бок. Маўляў, «гэта была іх ініцыятыва».

Натуральна, Дабратвор хлусіць — рашэнне не адкрываць участкі за мяжой прыняў беларускі Цэнтрвыбаркам, прычым не толькі ў Польшчы, а ўвогуле нідзе ў свеце.

Тым не менш таксіст плануе зладзіць пікеты ў Варшаве і прапанаваць польскім уладам зняць санкцыі з Беларусі:

«Можа, з «нармальнымі» польскімі партыямі (напрыклад, з «Канфедэрацыяй») зробім пікет у цэнтры Варшаве, каб звярнуць увагу на гэтую праблему. Польскія ўлады першымі павінны «закінуць той мяч» і зняць санкцыі, якія б’юць не па ўладзе, а па простых беларусах», — каментуе Дабратвор.

Каментары17

  • Гэта не таксіст (с)
    06.01.2025
    Ну, паглядзім на тыя пікеты. Але нешта мне падказвае, што іх не будзе.
  • Dreszcz Brzeczkowski
    06.01.2025
    парада яму і ягонай былой красуні - зрабіць чыстку
  • Андрусь
    06.01.2025
    Прарасейскі , мабыць хворы на галаву, будзе ладзіць пікет з анты- ўкраінскай, прарасейскай Канфедэрацыяй.

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску бабры перайшлі ў атаку на дрэвы8

Зяленскі заявіў, што Расія «спрабуе падзяліць Украіну па Дняпры»

Лукашэнка паляцеў у Расію1

Загінуў аўтаслесар-лудаман з Віцебшчыны. Грошы прайграваў у казіно, а зарабляць пайшоў на вайну4

Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным нават у Антарктыдзе3

Скардзіўся на зубны боль і апынуўся ў рэанімацыі. Удава расказала пра раптоўную смерць мужа14

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму9

Расія, Украіна і ЗША аднаўляюць перамовы пасля доўгай паўзы. Чаго чакаць ад сустрэчы ў Абу-Дабі?4

Букераўскую прэмію 2026 года атрымаў фантаст М. Джон Харысан за раман «Канец усяго» пра свет пасля катастрофы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць