Нерухомасць99

«Чаму пад выглядам трохпакаёвых кватэр сталі прадаваць двухпакаёвыя?» Блогерка крытыкуе рынак нерухомасці

Беларуска абураецца тым, якія кватэры са свабоднай планіроўкай сёння прапануюць.

Фота: сацыяльныя сеткі

У сваім тыктоку Яўгенія разважае пра свабодную планіроўку — варыянт забудовы, калі ўнутры кватэры няма ўнутраных сцен, а колькасць апорных сцен мінімальная. На думку дзяўчыны, такая планіроўка выгадная толькі забудоўшчыку. 

@evgenia._stepanova Свободная планировка выгодна только застройщику зачастую. Пересмотрев, что сейчас на рынке предлагают, была в шоке) Думала такая проблема только в Минск-мире. А нетЬ #строительствоквартиры #новостройка #вторичка #застройщик #обман #невыгодно #семья #минск #беларусь ♬ оригинальный звук - Evgenia Stepanova

«Чаму пад выглядам трохпакаёвых кватэр сталі прадаваць двухпакаёвыя? Вось гэтая свабодная планіроўка як бы ўнесла свае карэктывы, вы заўважылі? Забудоўшчык дае нам вялікую квадратуру, але ў гэтай квадратуры ты не пабудуеш трохпакаёвую!»

Далей дзяўчына паказала план такой кватэры — яго яна назвала ўбоствам:

«24 квадраты — калідор, 33 квадраты — вось гэты ўс*аты пакой, які ты не падзеліш ніяк! У цябе ў любым выпадку з такой планіроўкай будзе нейкая прахадная. І гэта прадаецца пад выглядам класнай трохпакаёвай кватэры.

Фота: скрын з тыктоку

І тут спрадвечнае пытанне — навабуд альбо другаснае жыллё? Тая ж сталінка на фоне такіх планіровак выглядае выдатным варыянтам».

Акрамя калідора і вялікага пакоя, пра які сказала дзяўчына, у кватэры ёсць яшчэ спальня плошчай крыху менш за 14 квадратных метраў і кухня плошчай амаль 13 квадратаў. Санвузел у кватэры раздзельны — плошча яго частак складае 3,3 і 4,2 квадратныя метры.

Тыкток з развагамі дзяўчыны набраў больш за 125 тысяч праглядаў.

Тое, што праблема існуе, пацвярджаюць каментары — іх ужо больш за 300. Там шмат абурэння і прэтэнзій да сучаснай нерухомасці:

«Усе нармальныя людзі лічаць колькасць пакояў па колькасці ізаляваных памяшканняў. Кухня — гэта не пакой, нават калі там паставіць канапу і назваць гасцінай».

«Мяне вар'юе, што ў сучасных навабудах павялічаная кухня, ці, як яе цяпер называюць, кухня-гасціная, падаецца як яшчэ адзін пакой. Шукаеш трохпакаёўку, а там 2 пакоі + кухня».

«Дык яшчэ і балконы перасталі рабіць, ну лоджыі хаця б пакіньце, я не магу жыць без іх, без халоднай часткі кватэры зімой. Таму падчас пошуку кватэры адразу адсеялася 70% варыянтаў, практычна ўсе перасталі рабіць балконы і лоджыі».

Карыстальнікі прапануюць, як можна выправіць планіроўку ў такой кватэры. Адзін з варыянтаў — памяняць месцамі спальню і кухню і падзяліць прастору на тры пакоі. Таксама прапануюць перанесці кухню ў гасціную ці ўвогуле ў калідор, каб вызваліць пад іншыя патрэбы пакой, дзе цяпер знаходзіцца кухня.

Некаторым, аднак, падабаецца і цяперашняя планіроўка:

«Гэта трохпакаёўка. Адзін жылы пакой — мінімум 12 квадратных метраў. Тут можна з залы зрабіць 2 пакоі. Проста забудоўшчык так прадае — відаць, попыт».

«Накід на вентылятар! У мяне еўратрохпакаёўка, зала-кухня 25 квадратаў. Вельмі зручны фармат. Можна аддзяліць кухню, але навошта? Гэта ж прыгожа і вельмі зручна!»

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары9

  • Мыш
    17.01.2025
    Планіроўка неідэальная, канешне - крывы калідор ад’ядае аж 24 метры і з ім нічога нармальнага не зрабіць. Але падзяліць 46 метраў з 4 вокнамі на 2 пакоі і кухню (ці пакой плюс гібрыд кухня-гасцёўня) можна без асаблівых праблем, тут дзяўчына проста не мае досведу ці прасторавае ўяўленне слабае. Санвузлы адэкватнай плошчы, таксама нядрэнна.
  • Брэст
    17.01.2025
    Проста прапанаваная планіроўка не разумная. Разумней аддзяліць спальню справа (з вокнамі на два бакі), а злева пакінуць прасторную кухню-сталовую-гасцёўню. І так, калідор непрадумана вялікі.
  • Верно
    17.01.2025
    Совмещение кухни с гостинной это полная туфта.

Цяпер чытаюць

«Пуцін задае бардэлю парадак дня». Прапаганда выкручваецца перад перамовамі ў Стамбуле5

«Пуцін задае бардэлю парадак дня». Прапаганда выкручваецца перад перамовамі ў Стамбуле

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы распрацавалі вакцыну ад алергіі на катоў

У спісе чакання на атрыманне нямецкай візы стаяць больш за 50 тысяч беларусаў4

«А пасля пачынаецца імпатэнцыя». Ніхто не кажа мужчынам, якія рызыкі нясе тэстастэрон4

«15 гадоў — гэта ўжо жанчына, у яе ўсё было». Фігурыст Авярбух расказаў пра знаёмства са сваёй маладой жонкай14

«Пятрухін, просьба не займацца лухтой». Кабанаў пасварыўся з былым сябрам падчас дэбатаў у КР17

Келаг: ЗША разглядаюць магчымасць размяшчэння замежных войскаў ва Украіне3

Беларускі спеўны гурт прыехаў у вёску Дашы на Падляшшы. Мясцовая бабуля іх зачаравала4

У Мінску прадаецца кватэра, якая выглядае як музей савецкага жылля4

У Барысаўскім раёне ласяня выйшла па дапамогу да людзей ФОТЫ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пуцін задае бардэлю парадак дня». Прапаганда выкручваецца перад перамовамі ў Стамбуле5

«Пуцін задае бардэлю парадак дня». Прапаганда выкручваецца перад перамовамі ў Стамбуле

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць