Свет22

Ісламісты, адказныя за выбух у «Крокусе», назвалі свае наступныя цэлі

«ІДІЛ-Харасан» пералічыў спіс цэляў для тэрарыстычных нападаў у наступным, сярод іх — Актобарфэст і Канскі кінафестываль, піша BILD.

Ратавальнікі працуюць у згарэлай канцэртнай зале пасля нападу на будынак Crocus City Hall, 23 сакавіка 2024 года. Фота: МНС РФ

Адгалінаванне ІДІЛ «Ісламская дзяржава ў правінцыі Харасан» на сваёй прапагандысцкай платформе назвала патэнцыйныя цэлі для нападаў сёлета: Актобарфэст у Мюнхене, карнавал у Венецыі, кінафестываль у Канах і оперны баль у Вене. 

Менавіта гэтае адгалінаванне ІДІЛ узяло на сябе адказнасць за тэрарыстычную атаку на маскоўскі «Крокус Сіці Хол» амаль 10 месяцаў таму, у выніку якой загінула больш за 140 чалавек.

Супрацоўнік службы дзяржаўнай бяспекі ФРГ распавёў BILD, чаму да пагрозы варта ставіцца сур'ёзна: «Канфлікт з Ізраілем працягвае забяспечваць высокі ўзровень мабілізацыі сярод ісламістаў. Акрамя таго, нядаўнія тэракты паказалі, што дастаткова аўтамабіля або нажа. Патэнцыйныя нападнікі таксама гэта разумеюць».

«ІДІЛ-Харасан» раней стварала ў Германіі тэрарыстычныя ячэйкі, замаскіраваныя пад групы бежанцаў з Украіны. Органам бяспекі ўдалося раскрыць і прадухіліць планы нападаў. Так, год таму напярэдадні Калядаў і Новага года ісламісты з Таджыкістана, імаверна, збіраліся атакаваць Кёльнскі сабор і Сабор Святога Стэфана ў Вене.

Сем небяспечных ісламістаў знаходзяцца цяпер на лаве падсудных за планаванне нападаў на яўрэяў, ліберальных мусульман і калядны кірмаш у Германіі. Як мяркуецца, яны былі таемна перапраўленыя з Таджыкістана ў Заходнюю Еўропу. Ім прад'яўленыя абвінавачванні ў стварэнні і членстве ў тэрарыстычнай арганізацыі. 

Паводле расследавання Федэральнага ведамства крымінальнай паліцыі Германіі, падазраваныя ў тэрарызме мелі на мэце «здзейсніць гучныя тэракты ў Германіі і Заходняй Еўропе, каб прасоўваць мэты і задачы «Ісламскай дзяржавы»». Для гэтага яны нават хацелі адсекчы галаву «нявернаму» ў мэтах застрашвання.

Каментары2

  • Ня пан
    16.01.2025
    А ва Усходняй Еўропе тым часам ваююць між сабою, а з Заходняй спрачаюцца, колькі існуе гендэраў. Аб’ядноўвайца трэба супраць ісламістаў і Кітаю. І на Трампа ў гэтым сэнсе вялікая надзея. Добра разумее ўсё
  • ...
    17.01.2025
    Вы задумайцеся, які шэраг: Канскі фестываль, Актобарфэст, Венецыянскі карнавал, Венская опера і.... гандлёвы цэнтр у Маскве.

Цяпер чытаюць

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў6

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

Рубіа заявіў пра тупік у вайне паміж Расіяй і Украінай і адсутнасць перспектыў мірнага ўрэгулявання3

Шаман год збіраўся ў тур па Беларусі — цяпер канцэрты адмянілі без тлумачэнняў6

Паўднёвая Карэя адклікае пасла з Украіны6

Расія ўдарыла па рэйсавых аўтобусах у Краматорску. Загінулі 12 чалавек2

Гомельскі ўніверсітэт паказаў фота з меркаванага сакрэтнага вайсковага гарадка1

Літва прыцягнула армію да аховы мяжы з Калінінградскай вобласцю2

«Усе засталіся ў лесе. Усе загінулі». Беларус пайшоў ваяваць за Расію, бо на заводзе не было працы, і трапіў у палон10

Казімір Малевіч, Алесь Адамовіч, Мірскі замак. Якія манеты Нацбанк выпусціць у 2027 годзе?1

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў6

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць