Адпраўлена ў адстаўку намесніца міністра сельскай гаспадаркі Ала Ламакіна. Яна займала пасаду 8 гадоў
Агулам жа чыноўніца адпрацавала ў сістэме Мінсельгаса 34 гады.

Ала Ламакіна
Ала Ламакіна вызваленая ад пасады намесніцы міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў пастанове Савета Міністраў.
Ала Ламакіна нарадзілася ў 1965 годзе ў Горках у сям'і Лявона Сцешыца, вучонага ў галіне эканомікі, дэкана факультэта бухгалтарскага ўліку Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.
Працавала ў Беларускім навукова-даследчым інстытуце меліярацыі і воднай гаспадаркі (1987—1991), а таксама ў сістэме Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання (1991—2025). У 2017—2025 — намесніца міністра.
Каментары