На адным участку трасы з розніцай у 5 хвілін здарыліся дзве аварыі запар
Абедзьве машыны былі на зімовых шынах.

У Баранавіцкім раёне на адным і тым жа ўчастку трасы М1 за пяць хвілін адбыліся дзве аварыі. Здарылася гэта 23 лістапада.
Першае ДТЗ было каля 12:50, паведамілі ў ДАІ. 22‑гадовая жыхарка Белаазёрска на Skoda ехала ў бок Брэста, не справілася з кіраваннем і з'ехала ў правы прыдарожны кювет. Машына перакулілася.
Другая аварыя — там жа ў 12:55. 46‑гадовы кіроўца Peugeot страціў кіраванне і сутыкнуўся з DAF, які стаяў на ўзбочыне, з паўпрычэпам Schmitz. Кіроўца грузавіка якраз выставіў знак аварыйнага прыпынку і дапамагаў удзельніцы папярэдняга ДТЗ.

У двух выпадках кіроўцы былі прышпіленыя і не пацярпелі. Машыны былі на зімовых шынах.
Каментары