Свет22

Трамп заклікаў Сталонэ, Гібсана і Войта адрадзіць Галівуд

Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, які заступіць на пасаду 20 студзеня, абвясціў у чацвер аб прызначэнні трох спецыяльных пасланнікаў, мэтай якіх будзе прасоўванне бізнесу ў Галівудзе.

Фота: Bill Pugliano / Getty Images

У заяве, якую ён апублікаваў на сваёй платформе Truth Social, Трамп паведаміў, што для яго з'яўляецца вялікім гонарам прызначыць акцёраў Джона Войта, Мэла Гібсана і Сільвестра Сталонэ на пасадзе спецыяльных паслоў.

«Яны будуць служыць пры мне ў якасці спецыяльных пасланнікаў з мэтай вярнуць Галівуд, які за апошнія чатыры гады страціў шмат бізнэсу з-за замежных дзяржаў, — больш, лепш і мацней, чым калі-небудзь раней!» — напісаў палітык.

Трамп дадаў, што «гэтыя тры вельмі таленавітыя людзі будуць маімі вачыма і вушамі, і я зраблю тое, што яны прапануюць».

Ён таксама выказаў надзею, што іх намаганні прывядуць да «Залатога веку Галівуда» і ўмацуюць становішча ЗША ў цэлым.

Каментары2

  • лол
    17.01.2025
    Што сапраўды трэба мастацтву - гэта вярнуць туды свабоду. Прыбраць ідэялогію і страх кэнсэлінгу за слова поперак "правільным".
  • бабруйчанін
    17.01.2025
    лол, Замест худсавета кпсс там прадзюсер з густам ..сваім чаканнем публікі " грамадзкай" думкай Бачым ёсць тое-сёе " кубанскіе казакі на волга волга.З бюджэтам млрд $ ганарараў млн$ " отмыв" мафія нікуды ні знікла. Побач міхалкоўсканчалоўскі там

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром1

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

Стась Карпаў: Уявіце на хвілінку, што на месцы Ціханоўскай апынуўся Пракоп’еў. Або Карач49

Красулін: Людзі ў беларускіх турмах не так рызыкуюць, як украінцы, у якіх ляцяць ракеты32

66‑гадоваму ксяндзу з Вілейкі далі тры гады. Яму шылі «здраду радзіме», а асудзілі па народным артыкуле 2

У Дняпры расійская ракета разбурыла хоспіс. Адтуль эвакуююць невылечна хворых людзей2

Лукашэнка: Я на перамовах з амерыканцамі і еўрапейцамі кажу: «Я гатовы перагарнуць старонку»45

Трагедыя ў іспанскім чэмпіянаце: гулец памёр у выніку сутыкнення з галкіперам

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная24

У ЗША пачынаецца вырашальны дзень прамежкавых выбараў у Кангрэс. Больш за 50 мільёнаў выбаршчыкаў ужо прагаласавалі1

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром1

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць