Грамадства1212

Ціханоўская абмяркуе выбары ў Беларусі з міністрамі замежных спраў краін ЕС, а таксама ў Давосе

Нефармальную сустрэчу з міністрамі замежных спраў краін Еўрасаюза правядзе 26 студзеня ў Бруселі дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская, паведаміў «Позірку» яе галоўны саветнік Франак Вячорка.

Святлана Ціханоўская. Фота: tsikhanouskaya / Telegram

Сустрэчу арганізуе вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кая Калас, гаворка будзе ісці аб нелегітымных выбарах у Беларусі, адзначыў Вячорка.

Акрамя гэтага, паводле яго слоў, аб электаральнай кампаніі ў Беларусі Ціханоўская будзе гаварыць на Сусветным эканамічнай форуме ў швейцарскім Давосе (20—24 студзеня) і на прэс-канферэнцыі ў Бруселі 27 студзеня. У гэты ж дзень палітык правядзе «некалькі двухбаковых сустрэч высокага ўзроўню».

Чакаецца, што 22 студзеня Еўрапейскі парламент прыме рэзалюцыю па выбарах у Беларусі і падтрымцы дэмакратычных сіл.

Паводле звестак Вячоркі, 23—24 студзеня рэзалюцыю прыме Сенат Польшчы, 27—31 студзеня — Парламенцкая асамблея Савета Еўропы (ПАСЕ). «Беларускі дэмакратычны бок упершыню возьме ўдзел у працы асамблеі», — адзначыў Вячорка.

Каментары12

  • Astap
    19.01.2025
    Хай лепей абмяркуе спыненне ў ЕС дыскрымiнацыi супраць беларусаў.
  • Жора
    19.01.2025
    Хай лепей у Вільні абмяркуе нявыдачу віз, закрытыя памежныя пункты і спыненыя цягнікі. Таксама прызнанне пашпартоў Новай Беларусі і няпропуск аўто з беларускімі нумарамі і нікуды ездзіць не трэба, а зэканомленыя грошы пусціць на ПКК і беларускія школы. Што да ўжытага тэрміну "дэмакратычная лідарка" - у чарговы раз канстатую газлайтынг ад НН; напісалі б "палітык", не было б да чаго дачапіцца. Незменная дэмакратычная лідарка, абраная на нелігітымных дыктатарскіх выбарах, якіх не было - як той сферычны конь у вакууме.
  • шчытавот Вотруба
    20.01.2025
    Акрамя гэтага, паводле яго слоў, аб электаральнай кампаніі ў Беларусі Ціханоўская будзе гаварыць на Сусветным эканамічнай форуме ў швейцарскім Давосе (20—24 студзеня) і на прэс-канферэнцыі ў Бруселі 27 студзеня. У гэты ж дзень палітык правядзе «некалькі двухбаковых сустрэч высокага ўзроўню».
    Чакаецца, што 22 студзеня Еўрапейскі парламент прыме рэзалюцыю па выбарах у Беларусі і падтрымцы дэмакратычных сіл.
    Паводле звестак Вячоркі, 23—24 студзеня рэзалюцыю прыме Сенат Польшчы, 27—31 студзеня — Парламенцкая асамблея Савета Еўропы (ПАСЕ). «Беларускі дэмакратычны бок упершыню возьме ўдзел у працы асамблеі», — адзначыў Вячорка.

    А ЗЯНОН КАЖА ШТО ЦІХАНОУСКАЯ І КАМАНДА НЕ ПРАЦУЮЦЬ.... пАМЫЛЯЕЦЦА.

Цяпер чытаюць

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны10

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксандра Таратуту, якога тры гады таму асудзілі за забойства трохгадовага сына, расстралялі13

Новыя магістралі і мост цераз Дразды. Якой будзе дарожная сетка на поўначы Мінска

Статкевіч: Сапраўдная мэта вайны ва Украіне — ліквідацыя ўкраінцаў як нацыі24

У звычайным мінскім шматпавярховіку хаваецца сапраўдны палац. У яго рамонт уклалі мільёны13

Кіраўнікоў рэгіянальных КДБ і КДК будуць абавязкова ўключаць у склад аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама7

ЗША заклікалі сваіх грамадзян неадкладна пакінуць Расію праз магчымую ўспышку чумы4

Выдаўца Ігара Логвінава абвясцілі ў вышук

Некаторыя аперацыі дапамагаюць не больш за плацэба. Чаму іх усё роўна працягваюць рабіць5

Асуджаная на смерць Крыста Пайк, якая перажыла дзве смяротныя ін'екцыі, апрытомнела4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны10

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць