Грамадства1010

У Гомелі заўзятар Марока праламаў чэрап заўзятару Францыі

У Гомелі падчас сёлетняга чэмпіянату свету па футболе каля спартыўнага бара ў цэнтры горада адбылася бойка паміж футбольнымі заўзятарамі, паведамляе выданне «Белка» са спасылкай на гарадскую пракуратуру.

Здымак ілюстрацыйны. Скрыншот з відэа

Мужчыны 9 ліпеня глядзелі ў бары чвэрцьфінальны матч паміж зборнымі Францыі і Марока, папіваючы піва. Трансляцыя скончылася прыкладна а першай гадзіне ночы, пасля чаго заўзятараў папрасілі выйсці. Каля ўваходу яны пачалі абмяркоўваць эпізоды гульні.

Большасць прысутных заўзела за зборную Францыі (яна, дарэчы, выйграла ў тым матчы з лікам 2:0), і толькі 19‑гадовы гамяльчанін падтрымліваў Марока. Менавіта ён павёў сябе найбольш агрэсіўна: ужо на вуліцы малады чалавек раптоўна ўдарыў аднаго з апанентаў у твар, у выніку чаго пацярпелы атрымаў пералом косці чэрапа.

Супраць 19‑гадовага гамяльчаніна завялі крымінальную справу за хуліганства. Сваю віну ён цалкам прызнаў. Суд прызначыў яму штраф у памеры 50 базавых велічынь, што цяпер складае 2250 рублёў. Акрамя таго, ён павінен выплаціць пацярпеламу 1500 рублёў у якасці кампенсацыі маральнай шкоды.

Каментары10

  • cultural enrichment
    07.10.2026
    Fr, леваки это называют "культурным обогащением")
  • еўціняеў
    07.10.2026
    Fr, у Нашай Ніве правы паварот: артыкулы пра злачынствы белых людзей ілюструюцца карычневымі людзьмі. Адразу відаць, што USAID зачыніўся.
  • Ха
    07.10.2026
    Перапіс нацыстаў, француз той, хто прыняў Францыю, ведае і прымае яе мову, культуру, гісторыю. Ўсё гэта тычыцца і Беларусі. Толькі фашысты мераюць черап, разрэз вачэй і колер скуры.

Цяпер чытаюць

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў1

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

«Усе засталіся ў лесе. Усе загінулі». Беларус пайшоў ваяваць за Расію, бо на заводзе не было працы, і трапіў у палон10

Казімір Малевіч, Алесь Адамовіч, Мірскі замак. Якія манеты Нацбанк выпусціць у 2027 годзе?1

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы6

«Зняволеныя кажуць яму: Схадзі пачытай на Tut.by». Як адбывае тэрмін следчы, які закрыў партал Tut.by2

Пракрамлёўскую актывістку ў Латвіі асудзілі на шэсць гадоў за данат 43 еўра расійскім вайскоўцам. Яго дапамагла зрабіць беларуска14

Дзяніс Кур’ян праз 27 гадоў адшукаў іспанскую сям’ю, у якой гасцяваў школьнікам. Цяпер прыязджае да іх са сваімі дзецьмі19

Восеньска-зімовы догляд гадаванцаў: як падрыхтаваць поўсць катоў і сабак да халадоў

Канье Уэст зарабіў на адмененых у Расіі канцэртах 20 мільёнаў даляраў2

Украіна ўпершыню ўдарыла па дата-цэнтры «Яндэкса». «Яндэкс.Дыск» працуе са збоямі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў1

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць