Аферы са старымі беларускімі рублямі, якія ўжо выйшлі з абарачэння, дайшлі і да Італіі. Пра адзін з такіх выпадкаў, які адбыўся ў правінцыі Турын рэгіёна П'емонт, паведаміла мясцовае выданне La Voce del Canavese, піша сайт «Белорусы и мир».

Інцыдэнт адбыўся 29 верасня на дарозе паміж камунамі Каваньяла і Сан-Себасцьяна-да-По. Двое мужчын на аўтамабілі Mercedes CLS з брытанскімі нумарамі спынілі іншую машыну. Яны растлумачылі кіроўцу, што едуць у Францыю, але нечакана засталіся без еўра і папрасілі абмяняць наяўную ў іх замежную валюту на 500 еўра.
Мужчыны былі добра апранутыя — у пінжаках і гальштуках — размаўлялі вельмі ветліва і не аказвалі ціску. Аднак кіроўца западозрыў падман, адмовіўся ад прапановы і адразу паведаміў пра ўсё праваахоўнікам.
Паліцыя неўзабаве затрымала падазраваных. Імі аказаліся грамадзяне Румыніі 1983 і 1985 гадоў нараджэння. Высветлілася, што банкноты, якія яны прапаноўвалі для абмену, насамрэч мелі значна меншую каштоўнасць, чым яны спрабавалі прадставіць.
У мужчын знайшлі 36 банкнот розных краін. Сярод іх былі беларускія рублі, якія страцілі статус законнага плацежнага сродку пасля грашовай рэформы 2016 года, а таксама старыя банкноты Румыніі, Албаніі, Чэхаславакіі, Сінгапура і іншых краін. Акрамя таго, пры затрыманых знайшлі 280 еўра.
Замежную валюту канфіскавалі, а затрыманых перадалі судовым органам для далейшага разбіральніцтва.
Двух французаў ашукалі з дапамогай «беларускіх рублёў»: ахвярам аддавалі старыя беларускія грошы ў абмен на еўра
У Германіі чалавека зноў надурылі старымі беларускімі грашыма
У Германіі махляры паспяхова абменьваюць старыя беларускія рублі як новыя
У Германіі зафіксаваны новы выпадак падману са старымі беларускімі рублямі
У Нямеччыне кіроўцу зноў за еўра далі старыя беларускія купюры
«Стрэльба калі і стрэліць, то наўрад ці кулямётнай чаргой». Максім Знак ацаніў рэальнасць пагроз беларускай прапаганды пазбавіць грамадзянства палітэмігрантаў
Каментары