Грамадства33

В'етнам і Беларусь заявілі пра адмену віз

Беларусь і В'етнам заявілі аб адмене віз з 30 студзеня 2025 года. Падрабязнасці агучылі БелТА ў пасольстве Беларусі ў В'етнаме.

Фота: Union-travel.ru

У паведамленні сказана, што з 30 студзеня 2025 года ўступае ў сілу пагадненне паміж урадамі Беларусі і В'етнама, якое тычыцца ўзаемнай адмены віз для ўладальнікаў нацыянальных пашпартоў.

Згодна з дакументам, грамадзяне дзвюх краін, у якіх ёсць сапраўдныя нацыянальныя пашпарты, змогуць уязджаць, выязджаць, знаходзіцца і (або) праязджаць транзітам праз тэрыторыі Беларусі і В'етнама пры наступнае умове: тэрмін знаходжання павінен не перавышаць 30 дзён.

Таксама гаворыцца, што агульны тэрмін знаходжання на тэрыторыі адной з дзяржавы не павінен быць больш за 90 дзён на працягу года.

У пасольстве Беларусі ў В'етнаме адзначылі, што грамадзяне аднаго з бакоў пагаднення, якія плануюць знаходзіцца на тэрыторыі дзяржавы іншага боку больш за 30 дзён, павінны загадзя аформіць адпаведную візу незалежна ад мэты паездкі.

Каментары3

  • Имя
    23.01.2025
    Красивые места
    Нужно чтобы бойцы ПКК отправились туда на отдых
  • Сайгон
    23.01.2025
    Дык і так не было віз, калі ты знаходзішся меньш за 45 дзён. Нешта вы наблыталі з навіной.
  • Жвір
    23.01.2025
    Гэта, як і ў выпадку з Кітаем ? Грамадзяне Беларусі могуць знаходзіцца ў Кітае без візы 90 дзён на год і ня болей за 30 дзён за адну паездку. Ці я нешта блытаю ?
    Адзін беларус выхваляўся мне, што ездзіць у Кітай бяз візы, як я напісаў вышэй, ці праўда гэта ?

Цяпер чытаюць

Вызваленая 18‑гадовая палітзняволеная Марыя Місюк8

Вызваленая 18‑гадовая палітзняволеная Марыя Місюк

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін атрымаў план Трампа, але настроены працягваць ваяваць8

У калоніі «Воўчыя норы» абавязалі рабіць званкі праз расійскі мэсэнджар Max8

Ціханоўскі прапанаваў радыкальна перагледзець стратэгію для Беларусі74

Цягнікі з Мінска да Друі ўсё ж вырашылі не адмяняць1

17‑гадовы блогер, які шыкаваў на грошы са збору на хворае дзіця, зноў збіраецца разыгрываць айфоны10

Да канца года адкрыецца кавярня «Вежа» ў мінскай воданапорнай вежы каля праспекта Жукава

«Абы хутчэй дабрацца да мамы». Беларускі, якія жывуць за мяжой, расказалі пра допыты на беларускай мяжы5

У Горацкім раёне мужчына выратаваў на пажары двух суседскіх дзяцей

Стала вядома, якія гарантыі збіраюцца даць ЗША Украіне ў выпадку прыняцця мірнага плану44

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленая 18‑гадовая палітзняволеная Марыя Місюк8

Вызваленая 18‑гадовая палітзняволеная Марыя Місюк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць