Валеолаг 27-й паліклінікі Мінска Лілія Кацар распавяла sb.by, што надвор'е павінна быць сухое і без ветру.

Калі ж ідзе снег, дождж ці дзьме вецер, то шапку рэкамендуецца адзяваць. Прычым не толькі пры мінусавой, але і пры плюсавой тэмпературы.
Пры гэтым доктарка адзначыла, што з пункту гледжання медыцыны самым нізкім градусам, пры якім можна абыходзіцца без шапкі, з’яўляецца -5°C.
«Аднак працяглае, больш за 10 хвілін, знаходжанне на холадзе без галаўнога ўбору выклікае спазм сасудаў, якія сілкуюць цыбуліну валасоў», — растлумачыла яна.
Кацар удакладніла, што так парушаецца сілкаванне валасавых фалікулаў. З-за гэтага валасы могуць пачаць выпадаць.
Акрамя таго, медык паведаміла, што ў гэтым пытанні шмат залежыць і ад спадчыннасці. Калі валасы ад прыроды аслабленыя, то яны таксама могуць больш актыўна выпадаць зімой.
Каментары