Эканоміка2222

«Лепш жэрці цюльпаны буду». Фермеры, якія вырошчваюць кветкі, бурна абмяркоўваюць новыя ўмовы працы

Чыноўнікі пачалі змагацца з перакупшчыкамі кветак. Фермеры расказваюць пра праверкі і тое, як людзі спрабуюць абысці закон.

Скрыншот відэа ў тыктоку

Раней прадаваць кветкі на вуліцы мог амаль што кожны. Гэта было не вельмі складана: трэба было замовіць тыя ж цюльпаны і аплаціць адзіны падатак. Цяпер жа неабходна або мець даведку ад сельсавета, што чалавек самастойна (ці нехта з яго блізкіх сваякоў) вырасціў кветкі, або афармляць ІП ці юрыдычную асобу. Такія змены дзейнічаюць з кастрычніка 2024 года.

Канечне, гэта не варыянт для тых, хто падзарабляў на кветках некалькі разоў на год — на 14 лютага, 8 сакавіка і 1 верасня. Таму, імаверна, гандляроў-перакупшчыкаў на вуліцах стане менш.

Але нехта пачаў шукаць варыянты, як абысці новы закон. Жанчына, якая вырошчвае цюльпаны ў Нясвіжы, распавяла, што да яе ўжо звярталіся людзі з просьбай упісаць іх у даведку фермершы.

— Гэта немагчыма. Упісаць мы можам толькі блізкіх сваякоў, якія будуць нам дапамагаць рэалізоўваць. Гэта трэба даказаць дакументальна — пашпартамі і сведчаннямі аб нараджэнні, шлюбе.

@tulpan_nesvizh Как взять справку на тюльпан??? Самый часто задаваемый вопрос в директ !! #тюльпаны8марта #тюльпаннесвиж #тюльпаныоптом #тюльпаныопт #тюльпаныоптом #тюльпанбеларусь ♬ Romantic Classical Piano Solo - FREDERIC BOUCHAL

Жанчына новаўвядзеннямі задаволена: гаворыць, нарэшце ў невялікіх вытворцаў з'явілася магчымасць самастойна прадаць кветкі.

Фермер са Жлобіна ў тыктоку расказаў, як да яго прыходзіла камісія з райвыканкама, каб пералічыць цюльпаны для той самай даведкі.

— Пабылі яны літаральна хвіліну, пералічвалі даволі ўмоўна. Тысяча, дзве, пяць — яны асабліва не глядзелі. Я напісаў дзве тысячы цюльпанаў. Было тут пяць тысяч ці тысяча — ніхто не глядзеў. Зрабілі заўвагу, што цюльпаны не цвітуць і ў наступны раз камісію лепш выклікаць, калі ўжо з'явяцца бутоны.

@zhlobin.rassada #тюльпаны #цветы #теплица #рассадажлобин ♬ оригинальный звук - Евгений Науменко

Іншыя фермеры ў сацсетках распавядаюць, што ў іх камісія была больш прынцыповая і адмовілася даваць даведку да таго моманту, пакуль цюльпаны не пачнуць цвісці.

Жанчына, якая разам з мужам вырошчвае кветкі, распавяла, колькі сёлета ў іх будуць каштаваць цюльпаны. Так, сціплыя тры кветкі яны плануюць прадаваць за 13,5 рубля, а шыкоўныя букеты са 101 цюльпана — за 300 рублёў.

Жанчына тлумачыць у сацсетках: гэта адэкватны кошт для кветак, якія фермер вырошчваў самастойна. Але ў каментарыях узнялася хваля абурэння: нехта пісаў, што ў мужа лепш піцу папросіць на свята ці нават букет з паляндвіцы.

Адна жыхарка Барысава распавяла ў тыктоку, што сёлета ўпершыню пачала вырошчваць цюльпаны. Яна плануе атрымаць ажно 5 тысяч кветак. Блогерка кажа, што разлічвае прадаваць па 4,5-5 рублёў за штуку — арыентавалася яна на ранейшыя цэны перакупшчыкаў.

— Я сваю працу вельмі цаню, таму што цяпліцу, пасадку, зямлю — усё рабіла я ў адзіночку. Па тры разы за ноч правяраю цяпліцу — вільготнасць, тэмпературу. Я б не хацела аддаваць задарма свае цюльпаны. Калі вырасце абы-што якое-небудзь, дык яно і будзе каштаваць 1,5 рубля, вырасце добры цюльпан — зразумела, я яго бясплатна не аддам. Вось сур'ёзна. Лепш я іх жэрці буду.

@satsukevichann Буду жрать свои тюльпаны #тюльпанборисов #тюльпанминск #тюльпандоставкаборисов #борисовтюлтпаны2025 #тюльпаныбеларусь #новыйзакон ♬ оригинальный звук - satsukevichh

Яна падкрэслівае, што сёлета цыбуліны цюльпанаў каштавалі небюджэтна. Плюс цяжкую фізічную працу таксама нельга абясцэньваць.

Для параўнання: летась напярэдадні 8 сакавіка ў Мінску каля метро цюльпаны прадавалі па 3,5 рубля за штуку. На Камароўцы цэны пачыналіся ад 3 рублёў за цюльпанчык і даходзілі да 5-6 рублёў. У райцэнтрах сітуацыя не вельмі адрознівалася ад сталіцы.

Каментары22

  • Іканамізд
    31.01.2025
    Вангую: колькасць перакупаў зменшыцца, а канечныя кошты вырастуць. Цуды луканомікі :)
  • не такі, як ёсць
    31.01.2025
    Нейкае вар’ятства з гэтымі цюльпанамі
  • Какеіст
    31.01.2025
    Іканамізд, саўковыя святы любяць у губерніі, калі не падарыў кветку на 8 сакавіка - значыць ізгой, значыць не мужык і гд. Таму могія як прыручанае стада. Такіх можна яшчэ 30 гадоў чабаніць.

Цяпер чытаюць

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць9

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць

Усе навіны →
Усе навіны

Якія праблемы грамадства мог бы вырашыць Турчын, калі б ён быў лібералам у цэнтры сістэмы? І ці мог бы?7

У Беларусі ВНУ незаконна збірала даныя студэнтаў — умяшаліся дзяржорганы. Вы такія даныя, імаверна, таксама давалі1

У Віцебску кот-герой абараніў сваю гаспадыню ад ядавітай змяі8

Далай-лама распавёў у сваёй кнізе, што ягоны пераемнік павінен нарадзіцца за межамі Кітая1

Гігін расказаў, што зменіцца практыка пакарання за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў13

У Тадэвуша Кандрусевіча значна пагоршаў стан здароўя4

«На пенсіі скажаце дзякуй». Як беларусы ўкладваюцца ў крыпту1

У Мінску збіраюцца будаваць першы аўтамабільны тунэль. Дзе ён будзе?4

Жыхарка Магілёва паабедала на 160 рублёў. Што яна ела?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць9

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць