Вайскоўца, асуджанага на 19 гадоў, хочуць перавесці на турэмны рэжым
Дзмітрыю Пазнякову збіраюцца ўзмацніць пакаранне.

Дзмітрый — ураджэнец Узбекістана. Служыў у 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгадзе, потым працаваў намеснікам каменданта ў Брэсцкай вайсковай камендатуры, а таксама выкладаў на вайсковым факультэце БДУ. Яго затрымалі 9 жніўня 2023 года. Паводле прапагандыстаў, Пазнякоў быў завербаваны польскімі спецслужбамі. У лістападзе 2023-га палітвязня асудзілі за «здраду дзяржаве» да 19 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Адбываць тэрмін яго адправілі ў наваполацкую калонію № 1, піша «Вясна».
Паводле інфармацыі «Вясны», у калоніі палітвязня катавалі з ужываннем электрашокера, прымушалі падпісваць дакументы і пустыя аркушы. Акрамя гэтага, яго неаднаразова адпраўлялі ў штрафны ізалятар (ШІЗА) і памяшканне камернага тыпу (ПКТ). Дома Дзмітрыя чакаюць жонка і двое дзяцей.
Цяпер стала вядома, што 14 лютага ў Наваполацку адбудзецца суд па замене Дзмітрыю рэжыму на турэмны. Справу будзе разглядаць суддзя Таццяна Хрыпач.
-
Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства
-
У Гродне п'яны мужчына пайшоў на прыпынак і пужаў хлопчыка пнеўматычным пісталетам
-
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары