Эканоміка44

Трамп увёў тарыфы для Кітая і хоча абкласці імі Еўрасаюз. Ці закране Беларусь?

Адміністрацыя Дональда Трампа ўжо ўвяла дадатковыя мытныя пошліны на тавары з Кітая. Апроч гэтага, гучалі планы ўвесці пошліны для Еўрасаюза. «Наша Ніва» пацікавілася ў эксперта, як падобныя дзеянні могуць закрануць беларускую эканоміку.

Дональд Трамп. Фота: Joe Raedle/Getty Images

Эксперт BEROC Анастасія Лузгіна адзначае, што нават калі Трамп увядзе мыты на пастаўкі тавараў з Еўрасаюза ў ЗША, то іх негатыўны эфект для эканомікі Еўрасаюза наўрад ці істотна адаб'ецца на Беларусі.

«Для нашай эканомікі Еўрасаюз перастаў быць адным з найважнейшых эканамічных партнёраў, як гэта было раней. Таму змены ў эканоміцы ЕС не змогуць заўважна адбіцца на эканоміцы беларускай, як калі гэта было б 5-6 гадоў таму, калі ЕС займаў значную долю ў структуры знешняга гандлю Беларусі», — тлумачыць эканаміст.

Аднак гэта не азначае, што абмежаванні, якія ўводзіць Трамп, ніяк не адаб'юцца на Беларусі.

«Пасля Расіі другім па важнасці партнёрам для Беларусі стаў Кітай, на экспарт з якога ЗША ўвялі пошліны. Таму большы ўплыў на Беларусь можа аказаць чарговае павышэнне тарыфаў для Кітая.

Гэта можа прывесці да таго, што Кітай будзе шукаць новыя рынкі збыту сваіх тавараў».

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Усё гэта можа падштурхнуць Кітай павялічыць экспарт у Беларусь і перш за ўсё ў Расію.

«Павелічэнне кітайскага імпарту ў Расію будзе ствараць яшчэ большую канкурэнцыю для беларускіх тавараў, тым самым выцясняючы іх з рынку. А з улікам таго, што ў Расіі таксама запавольваюцца тэмпы эканамічнага росту, то такая сітуацыя будзе ствараць дадатковыя выклікі беларускім экспарцёрам на расійскім рынку».

Па выніках 2024 года Кітай паказаў 5% прыросту ВУП, што ўкладвалася ў іх прагнозныя значэнні. Але ўжо ў 2025 годзе, як праз унутраныя праблемы, так і праз санкцыі, існуюць рызыкі таго, што рост можа запаволіцца да 4,5%.

«Зніжэнне тэмпаў росту кітайскай эканомікі прывядзе да зніжэння попыту ўнутры краіны, што можа негатыўна адбіцца на пастаўках беларускіх тавараў у Кітай. Таму нам варта ўлічваць і гэты фактар», — тлумачыць Лузгіна.

Таксама эксперт адзначае, што загараджальныя пошліны з боку ЗША могуць прывесці да скарачэння вытворчасці ў Кітаі, што ў сваю чаргу прывядзе да росту беспрацоўя ў Кітаі і, адпаведна, да запаволення росту ўнутранага попыту.

«Не абавязкова, што ўсе негатыўныя сцэнары рэалізуюцца, але гэта сур'ёзны выклік 2025 года. У Расіі ўжо адбываецца запаволенне росту эканомікі, а ў дадатак можа дадацца запаволенне росту эканомікі Кітая. А гэта два асноўныя гандлёвыя партнёры Беларусі.

Нават нашы чыноўнікі кажуць аб тым, што ў плане сітуацыі на знешніх рынках гэты год для Беларусі будзе няпростым».

Каментары4

  • Acab
    07.02.2025
    Не разагналі гэты бэрок? Вось ўжо кубло паразытаў
  • бабруйчанмн
    07.02.2025
    Acab,Жыць у грамадзства і быць незалежным ад грамадзства
    Калі цябе на вуліцы ад.т каго паклічышь ? А за такі язык цябе ..пі бьют))
    Мянтоў .Калі мянты? Адваката праваабаронцаў смі ??
    Таму забарона " анархістам лібіртарыанцам .." паслугі ні надают павінна быць ..
    Аўтаномны як . .у палонке .
  • Барадзед
    07.02.2025
    Acab, все тайное станет явным

Цяпер чытаюць

Бедны, расчараваны — асабліва ў родных — і нікому непатрэбны. Злы дзённік Барадуліна дазваляе зазірнуць унутр генія2

Бедны, расчараваны — асабліва ў родных — і нікому непатрэбны. Злы дзённік Барадуліна дазваляе зазірнуць унутр генія

Усе навіны →
Усе навіны

Якія карысныя выкапні ёсць ва Украіне?2

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам43

Кампанія А1 запусціла сваё таксі. Дзе цяпер танней?2

Літва і Польшча здагналі Ізраіль па ВУП на душу насельніцтва12

У Даніі аўтамабіль урэзаўся ў натоўп людзей — пацярпелі мінімум 11 чалавек1

Напалі і паранілі ўкраінскага блогера Сяргея Сцярненку34

Азараў: Думаю, Мельнікава паехала адпачываць на Кубу37

Рэаніматолаг Мартаў расказаў, як выратаваў жанчыну з чатырма скразнымі раненнямі сэрца5

«Абсалютны хаос». Камала Харыс раскрытыкавала Трампа ў першай прамове пасля паразы на выбарах8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бедны, расчараваны — асабліва ў родных — і нікому непатрэбны. Злы дзённік Барадуліна дазваляе зазірнуць унутр генія2

Бедны, расчараваны — асабліва ў родных — і нікому непатрэбны. Злы дзённік Барадуліна дазваляе зазірнуць унутр генія

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць