Здарэнні11

Жахлівая гісторыя ў «Мінск-Свеце»: сабака на двары напароўся на шампур, гаспадыня лічыць, што яго ўваткнулі наўмысна

Звычайная прагулка з сабакам па «Мінск-Свеце» ледзь не скончылася трагедыяй для коргі па мянушцы Мята. Сабака напароўся на шампур для шашлыкоў, які тырчаў з зямлі.

Фота: «Анлайнер»

Гаспадыня сабакі Алеся расказала, што ўсё адбылося ў ноч з 4 на 5 лютага побач з домам «Танга», размешчаным па вуліцы Брылеўскай.

Муж Алесі перад сном выгульваў Мяту, і ў нейкі момант коргі наткнулася на металічны стрыжань, піша «Анлайнер».

«Сабака напароўся на загнуты, завостраны шампур, які тырчаў з зямлі на тым маршруце, дзе ён увесь час гуляе. Прычым загнутым канцом уверх, як быццам пад яго рост. Калі б сабака быў вышэйшым, ён зусім інакш бы на яго напароўся, а Мята насадзілася цалкам. Як кавалак мяса», — расказала Алеся.

За жыццё сабакі дактары змагаліся цэлую ноч.

«Цяпер, дзякуй богу, яна дома. Мята цудам не прапарола сабе ўнутраныя органы (шампур выйшаў вонкі паміж анальнай адтулінай і похвай), таму яе жыццю нічога не пагражае, але ўсё магло завяршыцца зусім інакш», — лічыць Алеся.

Пра здарэнне гаспадыня расказала ў мясцовых чатах і напісала заяву ў міліцыю. Алеся лічыць, што тое, што адбылося, не выпадковасць і шампур вастрыём уверх маглі паставіць наўмысна.

«Ветэрынары таксама сказалі, што, калі б шампур проста ляжаў на зямлі, сабака так на яго не насадзіўся б», — тлумачыць Алеся.

Пры гэтым гаспадыня коргі ўдакладняе, што праз сабаку ні з кім з мясцовых жыхароў у яе канфліктаў не было.

«Пра гэта ў нас у міліцыі таксама спыталі, але праблем ні з кім не было. Проста, мабыць, ёсць неадэкватны чалавек, каму падобнае дастаўляе задавальненне. Быў ужо і іншы выпадак, калі ў тым жа раёне мы ледзь не трапілі на прынаду тыпу «вожык», — кажа Алеся.

Каментары1

  • Барадзед
    08.02.2025
    Маньяк собакофоб завелся в Минск-Мире. Изловить и кастрировать!

Цяпер чытаюць

Стваральніца сеткі кафэ Myloverberry распавяла, як разам з мужам загнала паспяховы бізнэс у даўгі

Стваральніца сеткі кафэ Myloverberry распавяла, як разам з мужам загнала паспяховы бізнэс у даўгі

Усе навіны →
Усе навіны

Арцём Шрайбман назваў сваю самую вялікую памылку як аналітыка35

Даўгі еўрапейскага бізнэсу Дзмітрыя Скіндзерава, якога Літва пазбаўляе прытулку, дасягнулі 354 тысяч еўра9

Латушка заклікаў Сабаленку паспрыяць вызваленню палітычных вязняў18

Клічко ўпершыню выказаўся пра смерць былой нявесты Хейдэн Панецьер2

У Беларусі арыштавалі літоўскага бізнэсмена7

Прапагандыст Рачылоўскі кардынальна змяніў імідж ФОТАФАКТ40

Расіянку шпіталізавалі ў Мінску праз моцны перабор з энергетыкамі1

Памёр Аляксей Смалякоў5

На «Беларуськаліі» загінуў рабочы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стваральніца сеткі кафэ Myloverberry распавяла, як разам з мужам загнала паспяховы бізнэс у даўгі

Стваральніца сеткі кафэ Myloverberry распавяла, як разам з мужам загнала паспяховы бізнэс у даўгі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць