Вайна22

Зяленскі сказаў, што гатовы да перамоў з Пуціным пры адной умове

Ён лічыць, што завяршэнне вайны магчымае ў 2025 годзе.

Уладзімір Зяленскі. Фота: Jonathan Raa / NurPhoto via Getty Images

Перамовы Украіны з Расіяй магчымыя ў выпадку гарантый бяспекі ад заходніх партнёраў, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю брытанскаму тэлеканалу ITV News.

«Калі б у мяне было разуменне, што Амерыка і Еўропа нас не кінуць, і яны нас будуць падтрымліваць і дадуць нам гарантыі бяспекі, то я быў бы гатовы да любога фармату перамоваў», — сказаў Зяленскі.

Ён лічыць, што завяршэнне вайны магчымае ў 2025 годзе.

«Я лічу, што ёсць для гэтага сёння ўсе магчымасці. На мой погляд, Трамп хоча хуткага заканчэння вайны. Хутка ці не, мы не ведаем, як гэта атрымаецца, але мы ведаем, што трэба быць моцнымі. Ён моцны, але трэба ў саюзе з еўрапейцамі дзейнічаць рашуча», — выказаў меркаванне Зяленскі.

Ён адзначыў у інтэрв'ю, што Кіеў верне акупаваныя ўкраінскія землі, калі Расія «будзе слабай».

Каментары2

  • Даведка
    09.02.2025
    Адзін раз ужо кінулі:
    Будапешцкі мемарандум — міжнародная дамова гарантыі бяспекі ў сувязі з далучэннем Беларусі, Казахстана і Украіны да міжнароднай Дамовы пра нераспаўсюджанне ядзернай зброі, заключаная 5 снежня 1994 года паміж Беларуссю, Казахстанам, Украінай і краінамі-гарантамі Вялікабрытаніяй, ЗША і Расіяй, наўзамен адмовы ад ядзернай зброі і прыняцця бяз’ядзернага статусу гарантавала Беларусі, Казахстану і Украіне гарантыі суверэнітэту і бяспекі.
  • Мамант
    10.02.2025
    "Калі б у мяне было разуменне, што Амерыка і Еўропа нас не кінуць". Добра сказаў. Бо кінуць, відавочна...

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

У Слуцкім раёне пенсіянера пераехаў асфальтаўкладчык1

Украіна падбіла расійскі ракетны карабель у Балтыйскім моры10

Зяленскі: Расія хоча не гарантый бяспекі, а магчымасці ўмешвацца ў чужыя справы16

Беларусы могуць прышчапіцца ад грыпу французскай вакцынай2

Памёр пасол Расіі ў ЗША Аляксандр Дарчыеў. Яму было 66 гадоў1

Два беларускія фільмы атрымалі ўзнагароды на кінафестывалі ў Лос-Анджэлесе

Хто такая Эліс Хуанг — меркаваная кітайская шпіёнка, якая завяла раман з кіраўніком Nvidia9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць