Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка падпісаў пастанову аб вызначэнні новых тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі, паведаміла прэс-служба ўрада.

Новыя расцэнкі ўстанаўліваюцца з 1 студзеня 2025 года.
Павышаюцца тарыфы на электраэнергію для насельніцтва — на 11,9%. Для тыпавой кватэры пры нарматыўным спажыванні электрычнасці плата вырасце на 4 рублі 51 капейку.
Таксама на 5% павялічаныя цэны на звадкаваны газ для насельніцтва. Цяпер 21-кілаграмовы балон будзе каштаваць 24 рублі 50 капеек.
Пры гэтым цэны на прыродны газ не змяніліся і засталіся на ўзроўні мінулага года.
У цэлым адзначаецца, што плата за камуналку ў 2025 годзе вырасце на 21 рубель (палову базавай велічыні).
У канцы студзеня Лукашэнка падпісаў указ аб гранічна дапушчальных тарыфах на паслугі ЖКГ. Паведамлялася, што з 1 студзеня 2025 года для беларусаў падаражэлі ўсе паслугі, за выключэннем ацяплення і гарачай вады, на 17 рублёў 5 капеек.
З 1 чэрвеня таксама вырасце плата за цеплавую энергію на мэты ацяплення і гарачае водазабеспячэнне — на 3 рублі 95 капеек.
Каментары
"Чем будут топить «атомную печку»?" // Народная воля. 03.02.09 --
фізікам, які меў два аўтарскіх пасведчанні
Авторское свидетельство СССР № 1225370 «Дозиметр гамма-излучения».
Авторское свидетельство СССР № 1225371 «Способ определения поглощенной дозы гамма-излучения»
Грамадзянінам, які нажыў сабе анкалагічнае захворваньне, і
"Быў адказным сакратаром камісіі ВС [CCCР - выпраўлена мною па тэксту старонкі на рускай мове, ІЛ] для расследавання прычын і наступстваў Чарнобыльскай катастрофы і адным з асноўных распрацоўнікаў закону аб сацыяльнай абароне ахвяраў той трагедыі." Вікіпедыя
На той момант, 03.02.09, АЭС яшчэ няма.
Зараз АЭС ёсць. Ёсць і уран, прынамсі Балотніцкі участак.
Рост тарыфаў у сувязі з неабходнасццю вяртання крэдыта урада Расіі на 10 млрд даляраў здзіўляць не павінен.
Здзіўляць павінны заявы Лукашэнка:
1. "У нас правда излишек энергии образовался, но ничего -- потребим"
2. "Мы и вторую АЭС построим"
Хто менавіта так казаў?
Я памятаю толькі Лукашэнка, які ў стылі А. Мукавозчыка, вядомага арганізатара "Дней Физика" на фізічным факультэце БДУ у савецкія часы, здекваўся з беларускага дзеяслова "казаць".
"Есть два великих языка, с помощью которых можно все выразить: русский и английский"