Грамадства7070

«Колькі палітвязняў вызваліў Машэнскі?!» Пятрухін біўся супраць усёй Каардынацыйнай рады, але перамогу так і не здабыў

Блогер Сяргей Пятрухін патрабуе ўводзіць санкцыі супраць мільянера Аляксандра Машэнскага, але яго ідэя зусім не выклікала энтузіязму ў іншых дэлегатаў Каардынацыйнай рады.

Сяргей Пятрухін

Увечары 11 лютага 2025 года дэлегаты Каардынацыйный рады сабраліся ў зуме, каб блогер Сяргей Пятрухін узняў набалелае яму пытанне — як змагацца з бізнэсменам Аляксандрам Машэнскім. Экс-палітвязень патрабуе ўвядзення персанальных санкцый супраць мільянера і яго бізнэс-структур.

Увогуле Пятрухін збіраўся выступіць на гэту тэму яшчэ тыдзень назад. Але тады пабачыў, што да пасяджэння далучыліся толькі 12 з 80 дэлегатаў і вырашыў не марнаваць на іх свае сілы.

Колькі чалавек слухалі яго палымяны выступ цяпер, незразумела. Для гледачоў трансляцыі на ютуб-канале Каардынацыйнай рады паказвалася ўсяго некалькі ўдзельнікаў. Прычым з уключаным відэа пастаянна сядзела спікерка Анжаліка Мельнікава. Астатнія выступоўцы ўключалі карцінку толькі падчас сваіх кароткіх зваротаў. А вось Сяргей Пятрухін так і не паказаў сябе. Зрэшты, па рашучых інтанацыях адразу было зразумела, што за мікрафонам менавіта ён.

Блогеру далі 10 хвілін на прэзентацыю прапановы. Ён расказаў пра тое, што лічыць Машэнскага кашальком Лукашэнкі, а яшчэ і датычным да выкарыстання рабскай сілы палітвязняў. Маецца на ўвазе, што «хімікі» ў Брэсцкай вобласці працуюць у калгасе, а малако з гэтага калгаса ўрэшце трапляе на перапрацоўку ў бізнэс-імперыю Машэнскага.

«Машэнскі актыўна будаваў рэжым разам з Лукашэнкам. За сваю лаяльнасць ён увесь час мае льготы ад рэжыму, увесь час «Санта-Брэмар» не плаціць падатак на прыбытак, калі прадае сваю прадукцыю на экспарт», — вяшчаў Пятрухін.

Што яшчэ абурае блогера, дык гэта тое, што бізнэсмен ніяк не выказаўся наконт сітуацыі ў краіне: «Колькі палітвязняў вызваліў Машэнскі? Дзе знайсці яго публічную пазіцыю?»

Аляксандр Машэнскі.

З крытыкі Машэнскага Пятрухін пераключыўся на калег па Каардынацыйнай радзе, якія не выказвалі энтузіазму наконт яго барацьбы:

«Гледзячы на паводзіны некаторых дэлегатаў КР, я задаюся пытаннем, а мы сапраўды змагаемся з рэжымам Лукашэнкі ці толькі ствараем бачанне?»

Гэта заўвага абурыла Юрася Губарэвіча, які настойліва пацікавіўся ў Пятрухіна, хто ж канкрэтна ў КР «не змагаецца з рэжымам Лукашэнкі».

Пятрухін з гатоўнасцю перайшоў на персаналіі:

«Напрыклад, Аляксандр Кныровіч. Я задаваў наўпроставыя пытанні Паўлу Латушку, Анжаліцы Мельнікавай. Яны нічога не адказалі мне. Вам увогуле не сорамна, сябры? Што я тут павінен даказваць наогул, калі ўсё даказана!» — запэўніў ён. 

Аднак іншыя дэлегаты Каардынацыйный рады, мяркуючы па ўсім, зусім не ўпэўненыя, што «ўсё даказана».

Міхаіл Кірылюк звярнуў увагу на юрыдычныя моманты. Напрыклад, тое, што санкцыі ўводзяцца за датычнасць да рэпрэсій і да вайны ва Украіне. А доказаў датычнасці Машэнскага да гэтага няма.

Аляксандр Кныровіч выказаў меркаванне, што Машэнскі купляў бярозаўскага вытворцу малака па рынкавым кошце, а не за бясцэнак. 

Вадзім Пракоп'еў спрабаваў перавесці тэму на абмеркаванне лёсу арыштаванага ваяра Васіля Верамейчыка, а калі не атрымалася, то даў экспертнае заключэнне — апазіцыі не трэба змагацца з прыватным бізнэсам. Ні з Машэнскім, ні з Аляксеем Жукавым з «Алютэха», ні з Аркадзем Добкіным з EPAM.

А вось галасоў ад салідарных з Пятрухіным так і не прагучала. Папярэдне ў чаце яго падтрымала нейкая група таварышаў, але ніхто з іх не рашыўся ўступіць у палкую дыскусію.

Урэшце спікерка КР Анжаліка Мельнікава прапанавала Пятрухіну скласці дакумент з доказамі, каб усе дэлегаты маглі азнаёміцца з ім.

Анжаліка Мельнікава

Гэта бюракратычная знаходка давяла Пятрухіна да шаленства — ён-та быў упэўнены, што галасаванне адбудзецца тут і цяпер. Прычым пайменнае, як ён патрабаваў.

«Давайце зараз галасаваць, і ўсё!» — заклікаў ён, але марна.

Мельнікава яшчэ некалькі разоў патлумачыла Пятрухіну, што будзе чакаць ад яго пісьмовы дакумент, а пасля папрасіла выключыць мікрафон раз'юшанаму блогеру. Сённяшнюю бітву ён прайграў.

Аляксандр Машэнскі — бізнэсмэн, уладальнік групы кампаній «Санта». Найбольш вядомыя яго кампаніі — «Санта Брэмар», «Савушкаў», «Санта Рытэйл». У розныя годы ўваходзіў у топ самых багатых і ўплывовых бізнесменаў Беларусі. 

Каментары70

  • Швондер-Шариков
    12.02.2025
    Петрухин никогда в жизни не работал, занимался только тем, что уважаемая редакция шифрует под [рэд.выдалена]
  • бабруйчанін
    12.02.2025
    Беларус, Нажаль німа разумення у " народнага" бло.гера.Нагадвае народны кантроль рабочы кантроль чк-гпу..обхсс))
  • Ганьба
    12.02.2025
    Узровень сур'ёзнасці і падрыхтаванасці ўсіх бакоў дыскусіі ўражвае. Протапарламент - надзея беларускай дэмакратыі!

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены22

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены

Усе навіны →
Усе навіны

«Беларускія Мальдывы» стануць помнікам прыроды. Чым унікальныя затопленыя Ваўкавыскія кар’еры4

«Чорная жамчужына» сушыць вёслы»: тыкток у захапленні ад вялізнага фрэгата, які пабудаваў пенсіянер у Пінску ў сваім агародзе6

Беларус вырасціў гіганцкі перац — памерам з электрачайнік1

«Ніякіх забароненых месцаў не існуе». Келаг кажа, што Трамп дазволіў Украіне наносіць дальнабойныя ўдары24

«Хлопцы гралі на гітары Ляпіса Трубяцкога». Як беларусы арганізаваліся, каб сустрэць нечакана вызваленых палітвязняў4

На выбарах у Малдове перамагла праеўрапейская партыя прэзідэнта Санду, прарасійская апазіцыя прайграла9

Таямніцы Мінскага замчышча: недабудаваны храм, які ставіць у тупік навукоўцаў, і маладая князёўна з касой і кветкавым вянком1

У ЗША 18‑гадовы зумер зарабіў $30 мільёнаў на дадатку, які лічыць калорыі па фота ежы

У афіцыйным Пантэоне герояў ёсць князь, пра існаванне якога многія пачуюць першы раз13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены22

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць