Кіно

У Берліне квіткі на паказ беларускай стужкі «Лебядзіная песня Фёдара Озерава» раскупілі за гадзіну

Беларусы сёлета ўдзельнічаюць у Берлінале. Квіткі на дэбют поўнага метру беларуса Юрыя Сямашкі паступілі ў продаж раніцай 12 лютага, а ўжо праз гадзіну іх раскупілі, піша «Белсат».

Кадр з фільма «Лебядзіная песня Фёдара Озерава» / Belarusian Film Network

«Лебядзіная песня Фёдара Озерава» распавядае пра музыканта. Сюжэт у карціны такі: за некалькі дзён да Новага года 25-гадовы музыка Фёдар Озеров вяртаецца дадому пасля доўгага падарожжа. Фёдар засяроджаны на тым, каб сабраць групу і напісаць новы матэрыял. Аднак яму не ўдаецца сабраць групу, бо ўсе вакол заклапочаныя пагрозай Трэцяй сусветнай вайны, якая, па чутках, можа пачацца 1 студзеня. Нягледзячы на ўсеагульную паніку, Фёдар не губляе самавалодання і мае намер працаваць над новымі песнямі.

Аднак яго планы мяняюцца, калі ён выяўляе, што знік яго любімы швэдар з узорам з рамонкаў. Ён верыць, што гэты швэдар надзяляе яго магічнымі здольнасцямі да напісання песень, як гэта было з яго былым уладальнікам — рок-зоркай. Фёдар адпраўляецца ў духоўнае падарожжа, каб адшукаць швэдар і напісаць новую песню да Новага года.

Рэжысёр Юрый Сямашка вядомы перш за ўсё як аўтар незалежных праектаў: «Смеццевая галава», «Калі я быў генерал», «Кроў і караоке» і г.д. Яго працы атрымлівалі прызнанне на беларускіх кінафестывалях, а беларуская прэмія кінакрытыкаў «Чырвоны верас» адзначыла яго працу «Смеццевая галава».

«Лебядзіная песня Фёдара Озерава» быў створаны ў 2023 годзе ў рамках інкубатара мікрабюджэтнага кіно арганізацыі Belarusian Filmmakers Network і падтрыманы на конкурсе Work-in-Progress у Котбусе.

Праект Інкубатар мікрабюджэтнага кіно быў створаны BFN у 2023 годзе, каб падтрымаць беларускіх незалежных кінематаграфістаў ва умовах адсутнасці кінаіндустрыі.

«Мікрабюджэтнае кіно — гэта не толькі абмежаванні, але і магчымасць стварыць з нуля эстэтыку і ідэалогію новага беларускага кіно, — лічыцькаманда BFN. — Нам цікавыя не спробы капіяваць лякалы галівудскіх блакбастараў або расійскіх серыялаў, а аўтарскія выказванні».

Паказ стужкі запланаваны на 14 лютага у кінатэатры Delphi Filmpalast ў рамках секцыі Berlinale Forum. Пачатак — а 21:30. Акрамя гэтага стужку на кінафестывалі пакажуць яшчэ тройчы:

  • 15-га лютага а 10:30 у кінатэатры «Cubix 7» (гэта будзе прэс-паказы для акрэдытаваных на Берлінале медыяў);
  • 16-га лютага а 18:30 у кінатэатры «Colosseum 1» (квіткі пачнуць прадавацца 13-га лютага а 10:00 раніцы);
  • 22-га лютага ў 18:30 у кінатэатры «Arsenal 1» (старт продажу квіткоў — 19-га лютага а 10:00 раніцы).

Каментары

Цяпер чытаюць

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Акцёр з расійскага серыяла «Ранеткі» памёр ад курынай косткі ў горле1

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе37

Трамп прызначыў новым кіраўніком апарата Белага дома змагара з іміграцыяй Стывэна Мілера8

«Беларус» са Жлобіншчыны са шматлікімі судзімасцямі і даўгамі па аліментах застаўся ў палях пад Купянскам9

Клічко: У Кіеве надзвычай складаная сітуацыя з электрычнасцю, цяплом і вадой1

Беларусы сабралі тры тысячы налепак ад бананаў

Трамп расказаў пра новыя кантакты ў справе ўрэгулявання канфлікту ва Украіне

У Вільні завяршаецца рэстаўрацыя Вострай брамы. Знакамітая «Пагоня» на фасадзе кардынальна змяніла колер9

Прэзідэнт Парагвая змешчаны пад хатні арышт пасля краху банка Ueno

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць