Грамадства77

Прапагандыст Шпакоўскі парадаваў чыноўнікаў у М'янме кнігамі і песнямі

13 лютага прапагандыст Аляксандр Шпакоўскі, які ў мінулым годзе быў прызначаны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, сустрэўся ў сталіцы М'янмы Нейп'ідо з мясцовым міністрам інфармацыі У Маўнг Маўнг Онам, піша Reform.news на падставе паведамленняў мясцовай прэсы.

Фота: gnlm.com.mm

У м'янманскім выданні The New Light of Myanmar Шпакоўскі фігуруе як старшыня Выканаўчага камітэта па супрацоўніцтве паміж М'янмай і Беларуссю — што гэта за арганізацыя, невядома.

«Падчас сустрэчы Шпакоўскі перадаў міністру копіі зборніка «Выбраныя апавяданні М'янмы» і «38 гісторый Мінгала» (на рускай і м'янманскай мовах), а таксама чатыры песні пра М'янму, напісаныя беларускім кампазітарам», — гаворыцца ў паведамленні.

Акрамя таго, беларускі прапагандыст «абмеркаваў пытанні супрацоўніцтва ў сферы медыя паміж М'янмай і Беларуссю».

Акрамя міністра інфармацыі, на сустрэчы са Шпакоўскім прысутнічалі таксама ягоны намеснік і іншыя афіцыйныя асобы ведамства.

У сваіх сацыяльных сетках Шпакоўскі пра гэтую паездку і сустрэчу пакуль не паведамляў. 

Каментары7

  • Омг
    14.02.2025
    Что с сомелье на фото? Сидит на бутылке?
  • Чмакоўскі
    14.02.2025
    Цяпер я ведаю не аднаго, а двух рудых клоўнаў. І ў другога смешныя шкарпэткі.
  • беларускія навіны
    14.02.2025
    А где беларусы і пра Беларусь? Я канешне разумею што за гэтыя турыстычныя пуцёўкі аплочваюць беларусы, ну дык загаловак так і напішыце. Беларусы аплацілі турыстычную пуцёўку і адпачынак, а потым дзіўляцца што зьяўляюцца іншыя махляры... Беларусь - адзіная ў Сьвеце краіна, дзе падаткаплацельшчык аплочвае любы бздур тых хто называе сябе палітыкам (гранты і крамлёўскія халяўкі потым са сваёй кішэні аплочвае звычайны беларус)

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе5

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

53‑гадовая жанчына забіла 31‑гадовага каханка: цела спаліла і рассыпала прах па агародзе16

«Страчаны працоўны дзень». Што вядома пра глабальны збой Microsoft

У ЗША светлавы меч Дарта Вейдэра прадалі за шалёныя грошы

На Камароўцы можна ўгледзець памідоры па 55 рублёў і агуркі па 30 рублёў1

«Прадаваць квіткі па пашпарце пакуль немагчыма». У Тэатры лялек пракаментавалі ажыятаж на квіткі1

Пад Мінскам прадаюць рэзідэнцыю з пляжам з марскім пяском і басейнам, які зімой ператвараюць у каток. Колькі просяць?3

Музыку Сяргея Доўгушава абвясцілі ў міждзяржаўны вышук3

Беларус распрацаваў план метро для Гомеля. 17 станцый і дзве лініі5

У Гродне пачалі лячыць варыкоз без разрэзаў і швоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе5

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць