Меркаванні3131

Што будзе з Беларуссю пасля размовы Трампа і Пуціна?

Мы можам толькі гадаць пра тое, які расклад сілаў цяпер і якой сітуацыя стане праз пару месяцаў, піша Мікола Бугай.

Беларускія вайскоўцы на начных манеўрах. Ілюстрацыйнае фота: Наша Ніва

Мы не ведаем рэальнай сілы Расіі на сёння. Ці Масква перамалола свае сілы і гатовая скончыць вайну на гэтай лініі, ці яна па-ранейшаму лічыць сябе здольнай урэшце выйсці на правы бераг Дняпра і паставіць пад кантроль Украіну цалкам? Расійская армія панесла каласальныя страты ў жывой сіле і тэхніцы. Але ці дастатковыя, каб Крэмль адмовіўся ад задачы-максімум?

Мы не ведаем, па вялікім рахунку, і рэальных магчымасцей Еўрасаюза без ЗША. Ці здольны быў бы ЕС у адзіночку весці змаганне за Украіну і Беларусь ды процістаяць Расіі, ці ЕС рассыплецца пад цяжарам такой задачы?

Між тым адказ на пытанне пра далейшае развіццё падзей залежыць ад гэтых фундаментальных раскладаў.

Нават самыя простыя публічныя сігналы ад новага кіраўніцтва ЗША прыходзяць супярэчлівыя. То Трамп звоніць Пуціну цераз галаву Украіну і Еўропы. Гэта акурат тое, чаго хоча Масква — дзяліць свет на траіх, дзяліць кантроль над малымі і сярэднімі дзяржавамі, як Гітлер са Сталіным ці Сталін з саюзнікамі ў часы Другой сусветнай. Нядаўна Патрушаў акурат гэта пастуляваў у сваім праграмным артыкуле, «Наша Ніва» пра яго расказвала. Праз дзень пасля званка міністр абароны ЗША ўжо заяўляе, што Еўропа мае быць за сталом перамоваў, а Вэнс не выключае адпраўкі амерыканскіх войскаў ва Украіну, хоць і павучае еўрапейскія эліты ў Мюнхене пад іх ледзяное маўчанне.

Поўны захоп Украіны азначаў бы, з вялікай імавернасцю, і ліквідацыю дзяржаўнасці Беларусі ў вельмі хуткім часе, па схеме ДНР і ЛНР. Лукашэнка падрыхтаваў усё для таго, ён абезгаловіў і знясіліў грамадства, а таксама разбурыў процівагу — адносіны з Захадам, заходні вектар. Так як Украіна адзін на адзін няздольная была б выстаяць, так і Беларусь без саюза ці прынамсі адносін з Захадам не выстаіць.

А Украіна — нават нягледзячы на подласць Мінска і абмежаванасць падтрымкі ЗША і Еўропы — выстаяла. Вытрымала Украіна і тры гады вайны пасля гэтага.

Пакуль Украіна, восемдзясят працэнтаў Украіны, стаяць, нейкія рэшткі старога, ад 1945 і 1991 гадоў, звыклага нам парадку застаюцца. Свет не вярнуўся яшчэ татальна да «права моцнага», пры якім любую Беларусь ці Грэнландыю можа захапіць той, у каго больш зброі.

Мы не ведаем, ці прыватныя інтарэсы нейкіх груп у амерыканскай эліце здольныя выбіць з-пад ног свету і гэтыя рэшткі парадку.

Дональд Трамп. Фота: Chip Somodevilla / Getty Images

Я баюся, што колы, блізкія да Трампа, Расія і Саудаўская Аравія разам зацікаўленыя ў высокіх цэнах на нафту, што стварае моцны супольны інтарэс.

Я баюся, што ў ЗША няма яснага плана, што рабіць з Кітаем — які ператварыўся ў пагрозу свабоднаму свету, але адмовіцца ад танных тавараў з якога свабодны свет не гатовы.

Мы не ведаем, як далёка амерыканская адміністрацыя гатовая пайсці ў сваім новым курсе, мы не ведаем, які гэта курс, і яшчэ пытанне, ці сама адміністрацыя мае яснае ўяўленне, як яны збіраюцца дзейнічаць. Пакуль яны то ўводзяць тарыфы, то адмяняюць тарыфы, то прыніжаюць саюзнікаў, то ўсхваляюць праціўнікаў.

Што да Беларусі, то мы на сёння маем значэнне для Амерыкі толькі ў кантэксце таго, што ім, здаецца, усё ж хацелася б захаваць незалежнасць Украіны — інакш хто ж і дзе ім будзе давяраць, калі не здолеюць.

Візіт амерыканскага дыпламата Сміта ў Мінск паказаў, што Вашынгтон па-ранейшаму разглядае Беларусь самастойным суб’ектам. Яшчэ ў большай ступені на гэта ўказвае яго камунікацыя са Святланай Ціханоўскай як голасам беларускага грамадства.

Вечаровы Мінск. Фота з сацыяльных сетак

Пабачым, ці дастаткова ўжо моцны Еўрасаюз, каб у такой сітуацыі процістаяць Расіі сам адзін. Дарэчы, Мерц, імаверны будучы канцлер Нямеччыны, выглядае даволі цэльным чалавекам і ясным лідарам на фоне таго бязлідар’я, якое было нейкі час.

Я думаю, што ўвогуле мала хто што знае пакуль — нават у еўрапейскіх урадах. Мы застаёмся ў сітуацыі поўнай няпэўнасці і будзем у ёй яшчэ нейкі час, але паступова інфармацыя будзе пранікаць. А пакуль трэба проста трымаць нашы бастыёны.

Каментары31

  • Цьху
    14.02.2025
    "Будзем чакаць", "ня ведаем, што будзе", "мы не ведаем", "прыходзяць супярэчлівыя сігналы", "я баюся" - з такім падыходам вам бастыёны трымаць да скону, напэўна. Нацыя ўласна бярэ свой лёс у свае рукі і нясе за гэта адказнасць, не спадзеючыся ні на кога.
    Але, відаць, вам лягчэй трымаць бастыёны адвечна. Вось рэкламу запусцілі, мо й праз тры месяцы і з-за акіяну размарозяць юсэйды.
    А беларусы жывуць сваім жыццём, як і жылі!
  • Amswer
    14.02.2025
    Аналитика уровня Шрайбмана!
  • Час прыйдзе
    14.02.2025
    Трымаемся, Беларусы, часы будуць ня лёгкія. А калі яны былі простыя?

Цяпер чытаюць

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць12

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі расказаў пра план па заканчэнні вайны і чырвоныя лініі для Украіны8

У Мінску з'явіцца дзіцячы садок у стылі дзіцячага канструктара1

З 15 сакавіка падаражэе паліва, і гэта пачатак вялікай карэкціроўкі цэнаў2

Якія праблемы грамадства мог бы вырашыць Турчын, калі б ён быў лібералам у цэнтры сістэмы? І ці мог бы?7

У Беларусі ВНУ незаконна збірала даныя студэнтаў — умяшаліся дзяржорганы. Вы такія даныя, імаверна, таксама давалі1

У Віцебску кот-герой абараніў сваю гаспадыню ад ядавітай змяі8

Далай-лама распавёў у сваёй кнізе, што ягоны пераемнік павінен нарадзіцца за межамі Кітая1

Гігін расказаў, што зменіцца практыка пакарання за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў13

У Тадэвуша Кандрусевіча значна пагоршаў стан здароўя4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць12

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць